Медык, які захапляецца музыкай



Кожны год "нараджае"' ўсё новыя і новыя музычныя накірункі. Многія з іх уяўляюць сінтзз некалькіх ужо існуючых. Прыклад таму — Club Dance. Гэтая музыка становіцца самастойным стылем у сярэдзіне 70-х гадоў. Пад гэтае азначэнне трапілі Dance-Pop, Hip-Hop, House і Techno. Усе гэтыя накірункі звязвае падабенства рытму. Аднымі з самых вядомых музыкантаў, якія працуюць у дадзеным стылі, з яўляюцца Bjork, Bobby Brown, Moby, Ргіпсе, Todd Terry, Underworld.

Музыкай Club Dance захапляецца дзятлаўчанін Дзмітрый Басай. Свайму хобі гэты малады чалавек — студэнт медыцынскага ўніверсітэта, аддае практычна увесь свой вольны час.

— Музыка для мяне — гэта частка жыцця, — гаворыць Дзіма. — Менавіта яна дае магчымасць выкарыстоўваць той творчы патэнцыял, якім мяне надзяліла прырода. Музыкай я захоплены з самага дзяцінства. Вельмі добра помню той перыяд, калі гэта, працуючы ў сферы культуры, усвядомлена ці не, прывіў мне любоў да ўсяго, што можна аднесці да гэтага. Я паступіў у музычную школу па класе баяна, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, наведваў амаль усе гурткі пры Дзятлаўскім раённым доме культуры. Увогуле, быў творчым хлопчыкам.

— Аднак паступілі ў медыцынскі ўніверсітэт...
— Гэтаму выбару спрыялі некалькі прычынаў. Па-першае, гэта — мая мара з дзяцінства, ужо з 6 гадоў я хацеў стаць доктарам. Па-другое, тата заўсёды гаварыў, што ў сям'і дастаткова аднаго музыканта.

— Ва ўніверсітэце вам удаецца праяўляць сваю творчую натуру?
— Наколькі гэта магчыма, Пры ўніверсітэце дзейнічае "Медзікал клаб", які працуе па прынцыпе вядомага гумарыстычнага шоу. Я актыўна прымаю ўдзел у стварэнні гэтага студэнцкага праекта, выступаю з гумарыстычнымі мініяцюрамі, часам спрабую сябе ў якасці вядучага. Калі ёсць натхненне, пішу сваю музыку. А, увогуле, вольнага часу не так ужо і шмат, самі разумееце, як складана вучыцца ў медыцынскім універсітэце.

— Ведаю, што ў час летніх канікул вы працавалі дзіджэем. Раскажыце пра гэта.
— Сапраўды так. Мне не ўпершыню стаяць за пультам дзіджэя. Для мяне гэта заўсёды цікава. Тым больш, што Club Dance — гэта якраз той накірунак музыкі, у якім я працую. А паколькі гэты стыль ўключае ў сябе мноства іншых накірункаў, то гэта пашырае рамкі творчасці. Акрамя гэтага, ёсць магчымасць часам выконваць тую музыку, якая адпавядае майму настрою.

— А што самае цяжкае ў справе дзіджэя?
— Як і ў любой рабоце з людзьмі — знайсці з імі агульную мову. Часам гэта нагадвае шматгадзінную медыцынскую аперацыю. Моладзь — вельмі спецыфічная публіка: у кожнага свае інтарэсы, музычныя густы, любімыя выканаўцы. Таму я стараюся падбіраць розныя кампазіцыі, каб кожны пачуў тое, што яму па душы.

— Мяркуючы па тым, што за час работы дзіджэем, вы паспелі не толькі папрацаваць за пультам, але і арганізаваць два творчыя праекты, да гэтай справы вы падыходзіце вельмі творча і з душой...

— Справа ў тым, што ў нашым горадзе практычна няма месцаў, куды можна было б з задавальненнем хадзіць. Нам неабходна ствараць канкурэнтныя месцы адпачынку, хаця б штосьці спрабаваць у гэтым накірунку. Таму, праводзячы рэтра-дыскатэку і "белую" вечарынку, мне хацелася зрабіць крок наперад у гэтым накірунку. Ды і маладым людзям заўсёды цікава паўдзельнічаць у чымсьці новым.

— Тое, што мы не ведаем пра Дзіму Басая — гэта...
— Як ні дзіўна, вельмі многія нават і не здагадваюцца, што на самой справе я вельмі "хатні" чалавек. Не вельмі люблю шумныя кампаніі, бары, кафэ. Вось такі парадокс.

Н.Баклушына

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/