Медальная каманда



10 медалёў і чэмпіёнства ў агульнакамандным заліку прывезла з абласной зімовай спартакіяды для сельскіх жыхароў раготнаўская каманда трэнера Мікалая Анацкі.

Абласная зімовая спартакіяды прайшла 18 - 19 лютага ў Лідзе.

У першы дзень спаборніцтваў адбыліся індывідуальныя гонкі. I ў кожнай з чатырох намінацый (хлопцы і дзяўчаты да 18 гадоў, мужчыны і жанчыны ад 18 і старэйшыя) раготнаўскія лыжнікі здабылі прызавыя месцы.

Бронзавым прызёрам у гонцы на 5 кіламетраў стаў Сяргей Брында, яго поспех на 3-кіламетровай дыстанцыі паўгарыў Павел Сямашка.

Яшчэ лепшыя вынікі паказалі дзяўчаты і жанчыны. Таццяна Саўко ў 3-кіламетровай гонцы стала бронзавым прызёрам, Алена Апанасік на гэтай жа дыстанцыі - чэмпіёнка. У забегу на 1 кіламетр Іна Ашмян - чэміпіёнка, Вольга Саўко - віцэ-чэмпіёнка.

У другі дзень спартакіяды адбыліся эстафетныя гонкі. I ніводная з гонак не завяршылася без медальнага ўдзелу раготнаўцаў.

У мужчынскай эстафеце 3 па 3 кіламетры Канстанцін Кібінь, Павел Сямашка, Аляксандр Сямашка - бронзавыя прызёры.

У жаночай эстафеце 3 па 2 кіламетры Іна Ашмян, Вольга Саўко, Наталля Кудзеля - віцэ-чэмпіёнкі.

У хлапцоўскай эстафеце 3 па 3 кіламетры Сяргей Брында, Андрэй Ляўкевіч, Юрый Мацюк - чэмпіёны.

У дзявочай эстафеце 3 па 2 кіламетры чэмпі-ёнкамі сталі - Алена Апанасік, Таццяна Саўко, Хрысціна Загдай.

Раготнаўская каманда, якая выступала за Дзятлаўскі раён, стала чэмпіёнкай абласной спартакіяды і ў агульнакамандным заліку. Другое месца занялі лыжнікі Смаргонскага раёна, трэцяе - Навагрудскага.

24 - 26 лютага адбудзецца рэспубліканская зімовая спартакіяда сельскіх жьіхароў у Стайках. Амаль палову складу (7 з 16) зборнай каманды Гродзенскай вобласці складуць раготнаўскія лыжнікі - Алена Апанасік, Іна Ашмян, Вольга Саўко, Наталля Кудзеля, Андрэй Ляўкевіч, Юрый Мацюк, Павел Сямашка.

Б. ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/