"Мая песня ў маім сэрцы"



У Дзятлаўскім раённым доме культуры адбыўся традыцыйны конкурс патрыятычнай песні "Мая песня ў маім сэрцы". Сёлета ўдзел у ім прынялі 24 канкурсанты. Іх вакальнае майстэрства ацэньвала кампетэнтнае журы на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. Мацюкевічам.

Конкурс праходзіў у пяці намінацыях: саліст узроставай трупы ад 18 гадоў, саліст 14-17 гадоў, вакальная група, аўтарская песня, харавы калектыў.

У час мерапрыемства гучалі як сучасныя песні патрыятычнай тэматыкі, так і добра вядомыя шлягеры мінулых гадоў — "Кацюша", "Идет солдат по городу", "Журавли". Адным словам — песні нашых бацькоў.

Такую назву меў і адзін з вакальных нумароў, які выканала Лізавета Яблачкіна з Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Дарэчы, дзяўчына стала пераможцай сярод выканаўцаў ва ўзросце да 17 гадоў.

Другое месца ў гэтай намінацыі заняў Аляксандр Турлюк, трэцяе — Ягор Галадноў.

У старэйшай узроставай вакальнай групе перамог Аляксандр Пігульскі, другое месца заняла Таццяна Гранкоўская, трэцяе — Юрый Савоська.

Сярод вакальных груп першае месца занялі выканаўцы з Наваельнянскай сярэдняй школы, другое — Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Дыпломам за ўдзел у конкурсе адзначаны харавы калектыў СШ №3.

Дыпломам за выкананне аўтарскай песні адзначаны Валерый Макарчык.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/