"МАСТАК ЗЯМЛІ ГАРАДЗЕНСКАЙ"



Пад такой назвай у Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася выстава-экспазіцыя карцін Яўгена Смолава, ураджэнца Навагрудчыны. У яго работах знайшла адлюстраванне і прыгажосць Дзятлаўскага раёна -- краявіды, ваколіцы вёскі Таркачы, куды неаднаразова да сваіх родных прыязджаў на адпачынак Яўген Іванавіч.

Доўгі час яго работы знаходзіліся ў Таркачоўскай сельскай бібліятэцы, дзе працавала бібліятэкарам яго дачка Тамара Яўгенаўна Богдан. Сёлета, пасля выхаду на заслужаны адпачынак, яна падарыла карціны Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

С. СЕРБІН, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/