"Майстры Дзятлаўшчыны"



Пад такой назвай у Гродне ў музеі абласнога навукова-метадычнага цэнтра з 5 красавіка пачала працаваць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На ёй прадстаўлены каля 200 вырабаў народных умельцаў Дзятлаўскага раёна. Палітра дэкаратыўнай творчасці рознажанравая — ад тканых ручнікоў і посцілак да вырабаў з саломкі, бісеру.

На выставе гродзенцы могуць азнаёміцца з вырабамі Ларысы Ненартовіч, Вольгі Жэгала, Ганны Абрамавай, Аляксандры Шалеснай, Святланы Грос, Марыі Камар, Леаніда Хаванскага, Яўгеніі Дзякевіч, Сяргея Герасіменкі, Алены Турчэнік, Сняжаны Піцур, Таццяны Загорцавай, Ірыны Антропавай, Наталлі Шапачнікавай, Алены Пцэвіч. Кожны з іх — па-сапраўднаму таленавіты чалавек, выдатны майстра.

А.Дуброўская

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/