МАЙСКІЯ ШАШКІ - 2014



Адбылося асабіста-каманднае першынство раёна па шашках з праграмы раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры (КФК) прадпрыемстваў і арганізацый. Яго ўдзельнікамі былі 6 КФК сельгасарганізацый і 7 КФК прамысловых прадпрыемстваў. Кожную каманду складалі 2 мужчыны і адна жанчына. Турнір прайшоў у два этапы.

На першым (адборачным) этапе каманды спаборнічалі ў трох групах. На другім (фінальным) этапе спаборнічалі каманды, якія занялі аднолькавыя месцы ў адборачных групах. На абодвух этапах матчы праводзіліся па кругавой сістэме.

Пераможцамі адборачных груп сталі каманды СВК “Русь-Агра”, СВК “Белагурна”, Казлоўшчынскага ліцэя. Выхад каманды з Белагурна ў фінал стаў сенсацыяй.

Фаварытамі ў фінале былі даўнія сябры-сапернікі – каманды СВК “Русь-Агра” і ліцэя. Абедзьве каманды ўкамплектаваны спартсмены не ніжэй першага спартыўнага разраду. Таму паядынкі паміж імі былі вельмі напружаныя і азартныя.

Урэшце, перамогу вырвала каманда СВК “Русь-Агра” і стала чэмпіёнам раёна ў складзе: Юрый Чайкоўскі, Мірон Шмыгіра, Аксана Журавель.

Другое месца ў прадстаўнікоў ліцэя – Аляксандра Грышука, Уладзіміра Грышука, Галіны Луцык.
За сенсацыйную бронзавую каманду СВК “Белагурна” выступілі Аляксандр Добыш, Максім Кашчук, Кацярына Драб.

Наступныя пасля прыхавых месцы занялі ПМС, СВК “Слава працы”, СВК “Хвінявічы”, СВК “Войневічы”, РВЭС, лясгас, райспажыўтаварыства, СВК “Граніт-Агра”, ЖКГ, СВК “Жукоўшчына”.

У асабістым заліку на першай дошцы перамог Юрый Чайкоўскі, другі – Аляксандр Грышук, трэці – Аляксандр Сігейкін. На другой дошцы лепшы вынік паказаў Мірон Шмыгіра, другі – Уладзімір Грышук, трэці – Уладзімір Шушко. На жаночай (трэцяй) дошцы з абсалютным вынікам перамагла Галіна Луцык, другая – Аксана Журавель, трэцяя – Тамара Лябецкая.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, галоўны суддзя спаборніцтваў

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/