Магнітныя буры правакуюцца радонам



Пры адхіленнях на Сонцы ў касмічную прастору выкідваецца вялікая колькасць рэчываў, частка якіх за 2-3 дні дасягае зямной атмасферы. I гэты паток парушае магнітнае поле Зямлі, мяняе яго характарыстыкі і выклікае магнітныя буры. Наступныя адмоўна ўплываюць на самаадчуванне людзей - пагаршаецца сардэчна-сасудзістая дзейнасць, "скача" крывяны ціск, павялічваецца аварыйнасць на дарогах. Але тут ёсць цікавая дэталь, якая можа сарыентаваць людзей па-іншаму ўспрымаць магнітныя буры.

Пры актыўным абурэнні магнітнага поля Зямлі папераменнаму сцісканню і расцяжэнню падвяргаюцца горныя пароды літасферы, з якіх пачынае інтэнсіўна выдзяляцца інертны радыеактыўны газ радон.

На Зямлі магнітныя буры заўважаюць звычайна за суткі-двое да набліжэння "сонечнага ветру". Значыць, ёсць час для радонавай прафілактыкі. I тут трэба асабліва падкрэсліць, што ўплываюць на самаадчуванне людзей не столькі магнітныя буры, колькі справакаваныя імі выдзяленні магутных дозаў радону з зямных недраў. Прычым, гэта праяўляецца не адразу. Вось таму хворыя і сталыя людзі звычайна адчуваюць сябе горш зусім не ў тыя неслрыяльныя дні, якія фігурыруюць у метэапрагнозах.

Пры інтэнсіўных выкідах радону ўзровень натуральнай радыяцыі можа больш чым у сто разоў перавышаць узровень фонавай радыяцыі і 10-15 разоў дапушчальны ўзровень. Менавіта радонавае вьіпраменьванне пагаршае агульны стан людзей, асабліва сталых і хворых людзей. А мы, на жаль, часам недаацэньваем шкодны ўплыў натуральнага радонавага выпраменьвання.

А. БАГДАСАРАЎ, горны інжынер-геолаг, прафесар.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/