Маўчы, мой браце, хай другія
Гавораць свету аб табе, -
Табе нічога не патрэбна,
Ты спі, замкнуўшыся ў сабе.
Так, так, маўчы, не выпадае
Пра скарб свой думаць, аб дабры,
Хай за яго спускаюць пену
I кроў ліюць твае "сябры".
Маўчы... Ня чуеш ты, што цела
Твае чвартуюць папалам,
Што ім таргуюць так адкрыта, -
Так, так, маўчы, мой браце, сам.
На што? То ж ты зусім не бачыш,
Што ўвесь твой у руінах край,
Што ўсё папалена, пабіта,
Маўчы, маўчы, мой гаратай.
Ня бачыш, браце, ты й ня чуеш,
Як над табой звіняць мячы,
Дабро знішчаецца і гіне, -
Так, так, мой браце, спі, маўчы.
1921 г.
Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/