ЛЮДВІГ ВЕРАБЕЙ: "Я ІМКНУСЯ ПОМНІЦЬ ТОЛЬКІ ДОБРАЕ”



Свой 60-гадовы юбілей адзначыў настаўнік інфарматыкі СШ №3 горада Дзятлава Людвіг Генрыхавіч Верабей. Педагогам ён стаў невыпадкова. Вялікі плыў
на выбар прафесіі аказаў настаўнік фізікі Пётр Васільевіч Вілісаў, дзякуючы якому ў школьныя гады Людвіг удзельнічаў у абласных алімпіядах па фізіцы і хіміі, а пасля заканчэння школы стаўстудэнтам БДУ.

3 радасцю Людвіг Генрыхавіч ўзгадвае свае студэнцкія гады. Яны былі багатыя на розныя мерапрыемствы. Так, ён іграў на бас-гітары у аркестры народных інструментаў пры БДУ, разам з іншымі студэнтамі вандраваў па роднай Беларусі. Пашчасціла наведаць Кішынёў, Вільнюс, Кракаў, Ленінград, дзе студэнты выступал! з канцэртамі.

Пасля заканчэння ўніверсітэта па размеркаванні Людвіг Генрыхавіч працаваў у Фаніпалі Мінскай вобласці. 3 1980 года ён стаў выкладаць фізіку і ваенную справу ў СШ №1 горада Дзятлава.

У 1989 годзе ў СШ №3 горада Дзятлава з’явіўся першы камп'ютарны клас. 3 гэтага года Людвіг Генрыхавіч пачаў выкладаць у гэтай установе адукацыі інфарматыку. У той час ён навучаў усіх старшакласнікаў Дзятлаўскага раёна.

У Людвіга Генрыхавіча шмат выпускнікоў, якія цяпер працуюць у СШ №3 горада Дзятлава. Адна з яго вучаніц — Святлана Кетка выкладае інфарматыку ў Дзятлаўскай гімназіі. “Мне вельмі прыемна бачыць сваіх выпускнікоў работнікамі розных установаў. Куды б я ні прыходзіў - у банк або іншую арганізацыю ўсюды, дзе маюцца камп'ютары, ёсць мае вучні-праграмісты. Прыемна ўсведамляць, што мая праца не прапала дарэмна", - адзначае Людвіг Генрыхавіч.

Ён ніколі не шкадаваў, што абраў гэтую прафесію, паколькі педагогіка дала яму шмат: навучыла слухаць дзяцей, цярпенню і жаданню адкрываць для іх штосьці новае. Дарэчы, сястра Людвіга Генрыхавіча, абедзьве дачкі таксама з'яўляюцца педагогамі.

Акрамя работы, юбіляр знаходзіць час і на занятак любімымі справамі — майструе розныя механізмы і працуе ў цяпліцы. Таксама любіць вандраваць па Беларусі і Еўропе. 3 радасцю ўзгадвае паездкі ў Польшу, Чэхію, Балгарыю, Румынію, Украіну, Сербію, Германію, Венгрыю.

Людвіг Генрыхавіч не толькі выдатны педагог, але і клапатлівы муж і бацька для дзвюх дочак, дзядуля для двух унукаў — Арсеня і Мацвея.

Я пацікавілася ў вучняў і педагогаў СШ №3: чаго яны пажадаюць юбіляру.

Юлія Асіповіч, выпускніца 2014 года:
— Людвіг Генрыхавіч — адзін з самых уважлівых, добрых, аптымістычных і любімых маіх настаўнікаў. Доўга буду помніць яго выдатныя жарты. Таму жадаю яму заставацца такім жа вясёлым і жыццярадасным.

Марыя Пятраш, выпускніца 2014 года:
— На уроках інфарматыкі мы не толькі вучыліся, але і адпачывалі, паколькі нам вельмі пашанцавала з педагогам. У сучасным імклівым свеце не абысціся без камп'ютараў і камп'ютарных праграм, таму веды, якімі нас ўзбагаціў Людвіг Генрыхавіч, мне вельмі спатрэбяцца.

Марына Шуйская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СШ №3:
— Ад імя ўсяго калектыву педагогаў жадаю гэтаму выдатнаму, добраму чалавеку моцнага здароўя, цеплыні і ўтульнасці ў доме. Няхай Бог аберагае яго і блізкіх ад бедаў і няшчасцяў, няхай жыццё будзе напоўнена толькі радаснымі і прыемнымі падзеямі.

М. БАКЛАГА, удзельніца гуртка “Юны журналіст* CШ №3

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/