ЛЮБОЎ – ШЛЯХ АД СМЕРЦІ Ў ЖЫЦЦЁ



Чалавек атрымлівае навыкі любові з ранняга дзяцінства. Напачатку выхавальнікамі гэтага высокага пачуцця з’яўляюцца бацькі, якія, яшчэ чакаючы прыходу ў свет немаўляці ўжо любяць і берагуць яго. Пазней, пасталеўшы, чалавек ужо сам праяўляе свае адносіны да аб’екта пазнання або практычнай дзейнасці. Ён любіць доўга паспаць, смачна паесці. У чалавека з’яўляюцца любімыя цацкі, стравы, любімыя сябры. У апошні час для многіх у гэтым пераліку далучылася і знаходжанне ў сетцы Інтэрнэт.

У пэўным узросце, ужо калі канчаткова сфарміраваўся чалавек, ён набывае яшчэ адну, раней невядомую для яго любоў да чалавека. Гэты від любові – пачуццё ўзаемнай сімпатыі і сяброўства розных паміж сабой па паходжанні, выхаванні, полу, адукацыі людзей і замацаваны за паняццем “любоў”. Такое яго сённяшняе значэнне.

Між тым, сэнс і значэнне любові для чалавека вызначаецца не толькі вышэйпералічаным. Згодна з хрысціянскім веравучэннем, любоў – залог усяго дабра, якое чалавек толькі можа атрымаць. Любоў вылечвае, робіць высакародным, пераўтварае грамадства, у якім мы жывём. Любоў – рухавік жыццёвых працэсаў, шлях, які вядзе ад смерці ў жыццё. Вось што наконт гэтага заўважае святы апостал евангеліст Іаан Багаслоў: “…нелюбящий брата пребывает в смерти” (1 Ін. 3,14). Тут варта разумець, перш за ўсё, смерць духоўную, якая надыходзіць непрыкметна. Чалавек можа гэтага нават практычна не адчуць. Аднак аддаленне сябе ад Госпада, жыццё па надуманых правілах, дзе “я” стаіць на першым месцы, паступова выцясняюць любоў да іншых, напаўняюць душу пустатой і цемрай.

Варожасць, адсутнасць цярпення і спачування да бліжняга сведчаць аб тым, што ў нас адсутнічае любоў, а гэта значыць, што адсутнічаюць прыкметы жыцця душы, наш духоўны свет памёр. “Дети Божии и дети диавола узнаются так: всякий, не делающий правды, не есть от Бога, равно и нелюбящий брата своего”, -- чытаем мы ў саборным пасланні святога апостала евангеліста Іаана Багаслова. У той жа час у Свяшчэнным Пісанні ўказваецца: “Ты же соблюдай закон и повеления и будь любомилостив и справедлив, чтобы хорошо было тебе" (Тов. 14,9).

Выкананне запаведзяў божых і справаў любові цесна звязаны паміж сабой. Неаднойчы кожны з нас чуў словы Выратавальніка: “Возлюби Господа Бога твоего всем сердцем твоим и всею душою твоею и всем разумением твоим… и возлюби ближнего твоего, как самого себя” (Мф. 22.37-39). І яшчэ “Не оставайтесь должными никому, ничем, кроме взаимной любви; ибо любящий другого исполнил закон” (Рым. 13,8). Здаецца, што можа быць прасцей за гэтыя дзве запаведзі, на якіх асноўваецца ўсё хрысціянства? Толькі “возлюби”… Аднак толькі той, хто стаў на шлях увасаблення гэтых словаў у рэальнасць, зразумее, наколькі гэта складана. Толькі велізарнай працай і з дапамогай Божай гэтага можна дасягнуць.

Некаторым можа здавацца, што любіць Бога проста. Аднак яшчэ апостал Любові, евангеліст Іаан Багаслоў папярэджваў: “Кто говорит "я люблю Бога", а брата своего ненавидит, тот лжец: ибо нелюбящий брата своего, которого видит, как может любить Бога, которого не видит?" (1 Ін. 4,20). А сапраўды, як? Лепшым прыкладам любові да бліжняга з’яўляецца аказанне дапамогі, у якой ён мае патрэбу. Прыгадайце, як загараецца ўнутры нас агонь пасля таго, як мы акажам каму-небудзь міласць, пасля таго, як сустрэнемся са шчаслівымі вачамі чалавека, які хвіліну таму пакутаваў і шукаў разумення ў людзей, якія акружалі яго, а знайшоў дапамогу ў вашай асобе.

Усяго адно слова, нязначны на наш погляд учынак, часам мяняюць усё. Пачуццё ўдзячнасці атуляе настолькі, што свет імгненна афарбоўваецца ва ўсе колеры вясёлкі. Побач з намі ўжо няма таго шэрага натоўпу, які заняты толькі сваімі праблемамі, клопатамі, цяжкасцямі. Свет цудоўнага выпіхвае нас з мітусні, аднастайнасці будняў.

Адметна, што яшчэ святы апостал Павел дзівосным чынам заўважыў, што “любовь есть совокупность совершенства” (Колос. 3,14). Думаю, многім будзе цікава даведацца, што гэтае месца грэчаскага тэксту (на грэчаскай мове быў напісаны ўвесь Новы Запавет) можна перавесці так: любоў – самая важная маральная якасць у жыцці веруючага чалавека. Яна знаходзіцца найвышэй усіх станоўчых якасцяў. Дарэчы будзе сказаць, што Новы Запавет – гэта пропаведзь любові. Толькі тут Гасподзь прама называецца Любоўю, а ”пребывающий в любви – пребывает в Боге” (1. Ін. 4,8). Акрамя таго, на старонках Новага Запавета мы неаднойчы бачым і адчуваем ахвярную любоў Бога да роду чалавечага.

З першых старонак Свяшчэннага Пісання Новага Запавета гучыць адкрыццё: “ибо так возлюбил Бог мир, что отдал Сына Своего Единородного, дабы всякий верующий в Него не погиб, но имел жизнь вечную” (Мф. 3.16). Страшная ахвяра была прынесена за выратаванне кожнага чалавека. Але яшчэ страшней аказацца не гатовым даць адказ за нелюбоў, жорсткасць, злапамяцтва, помслівасць, калі дні нашага зямнога жыцця будуць скончаны, і быць адрынутым тым, хто добраахвотна аддаў сябе на пакуты дзеля нашага выратавання.

Завяршыць свой артыкул я хачу словамі з паслання святога апостала Паўла да карынфянаў. Многія, думаю, чулі іх у час богаслужэння ў храме, але не ведалі, што гэтыя словы хрысціянская царква яшчэ называе "Гімнам любові". Вось яны: "Если я говорю языками человеческими и ангельскими, а любви не имею, то я -- медь звенящая или кимвал звучащий. Если имею дар пророчества, и знаю все тайны, и имею всякое познание и всю веру, так что могу и горы переставлять, а не имею любви, то я ничто. И если я раздам всё имение мое и аддам тело мое на сожжение, а любви не имею, нет мне в том никакой пользы. Любовь долготерпит, милосердствует, любовь не завидует, любовь не превозносится, не гордится, не бесчинствует, не ищет своего, не раздражается, не мыслит зла, не радуется неправде, а сорадуется истине: всё покрывает, всему верит, всего надеется, всё переносит. Любовь никогда не перастаёт, хотя и пророчества прекратятся, и языки умолкнут, и знание упразднится" (1 Кор. 13,1-8).
Няхай дапаможа нам усім Гасподзь стаць бліжэй адзін да аднаго, а значыць -- стаць бліжэй да Бога.

І. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

____________________________________________________________________________________________
Постоянно провозите через таможню товар? Значит вы не понаслышке знаете о правилах ввоза-вывоза определенного товара, и явно иногда сталкивались с трудностями в этих вопросах. Сейчас система описания товара претерпевает некоторые изменения, о которых вам было бы полезно своевременно узнавать. А все это возможно у нас на сайте.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/