ЛЕТНЕ-АСЕННІ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ - 2013



Адкрываецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную птушку: вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку – з 10 жніўня па 8 снежня ў светлы час сутак зброевым спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з падманьваннем, з пад’езду маламерных суднаў. Дазволена прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю і патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак: усе групы, акрамя ганчакоў і выжлаў, маламерныя судны без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком. Таксама дазволены бяззброевы спосаб палявання з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Працягваецца летне-асенні сезон палявання на жывёлаў нарміраваных відаў па разавых дазволах на здабычу і паляўнічых пуцёўках да іх да 30 верасня з 18 да 9 гадзін. Дзікі: дазволены да здабычы дарослыя самцы і маладняк да двух гадоў любога полу, спосаб палявання – ружэйны, з засады, з падыходу. Пры правядзенні палявання дазволена выкарыстоўваць: для дарослых жывёлаў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў, а для маладняка да двух гадоў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.

Акрамя гэтага, дазволены да выкарыстання асвятляльныя патроны, аптычныя прыцэлы, прыцэлы і прыборы начнога бачання.

Напамінаем: грамадзяне могуць паляваць пры наяўнасці:
-- сапраўднага дзяржаўнага пасведчання на права палявання;
-- дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі пры паляванні з яе карыстаннем;
-- паляўнічай пуцёўкі або разавага дазволу на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічай пуцёўкі да яго;
-- дазволу на нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе на час палявання ў карыстальніка паляўнічых угоддзяў у парадку, устаноўленым
Міністэрствам лясной гаспадаркі і Міністэрства ўнутраных спраў пры паляванні з іх выкарыстаннем.

У сувязі з існуючымі не адзінкавымі фактамі парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, з мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі кругласутачна працуе тэлефон “Гарачай лініі” 8-01562-2-48-64, па якім можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлаў, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі раёны.

Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/