Летні адпачынак: будзем асцярожнымі



Пачаліся летнія канікулы. У дзяцей — шмат вольнага часу. Аднак у час адпачынку і гульняў заўсёды неабходна памятаць аб небяспецы электрычнага току, які асабліва небяспечны для дзяцей, бо ямы па сваіх фізічных дадзеных больш адчувальныя да электрычнага току. Каб гульні не заканчваліся трагічна, неабходна памятаць і выконваць правілы электрабяспекі.

Забараняецца:
- адчыняць дзверы і пранікаць у трансфарматарныя падстанцыі і размеркавальныя ўстройствы;
- адкрываць электраразмеркавальныя шчыты і трапляць за агароджы, дзе ўстаноўлена электраабсталяванне;
- узлазіць на апоры ліній электраперадачы і трансфарматарных пунктаў;
- гуляць пад лініямі электраперадач, запускаць паветраных змеяў, мадэлі самалётаў, выкарыстоўваць для гульняў месца побач з электраўстаноўкамі і абсталяваннем, якія знаходзяцца пад напружаннем;
- дакранацца да абарваных ці дастаткова нізка правіслых правадоў паветраных ліній, падыходзіць бліжэй за 8 метраў да абарваных правадоў;
- рабіць накіды на правады, разбіваць ізалятары ліній электраперадач;
- набліжацца да правадоў па дрэвах, дахах дамоў і пабудоваў, лесвіц бліжэй за 1,5 метра;
- псаваць электраабсталяванне, лямпы асвятлення і іншыя спецыяльныя электраўстройствы;
- разбіраць і рамантаваць бытавыя электрапрыборы, якія знаходзяцца пад напружаннем;
- дакранацца да асвятляльнай арматуры, бытавых электрапрыбораў мокрымі рукамі;
- карыстацца ў ванных пакоях электрапліткамі, электранагравальнікамі, прасамі, фенамі і іншымі электрапрыборамі, а таксама запаўняць вадой чайнікі і кафейнікі, уключаныя ў электрычную сетку;
- дакранацца адначасова да электрапрыбораў, разетак і да трубаў (водаправодных, газавых, гарачага ацяплення), металічных корпусаў электраабсталявання;
- прымяняць пераносныя электрапрыборы, бытавую тэхніку, пераносныя лямпы, якія сілкуюцца ад сеткі 220 В, у памяшканнях пад падлогай, гаражах, на тэрыторыі прысядзібных участкаў і на вуліцы;
- выкарыстоўваць электрычныя правады не па назначэнні: для сушкі бялізны, адзення;
- выкарыстоўваць няспраўныя і самаробныя электрапрыборы, а таксама бытавыя пераносныя электрапрыборы з няспраўнай электраправодкай.

Энерганагляд жадае ўсім прыемнага летняга адпачынку!

В. КАСЦЮКЕВІЧ, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе Дзятлаўскай РЭІ.

_____________________________________________________________________________________________________

Приглашаем Вас на незабываемый праздник в Прилуках! А какой же праздник без воздушных шаров? Воздушные шары - неизменный атрибут любого торжественного мероприятия. И Прилуки не исключение. Подарите радость не только детям, но и себе. Мы не умеем огорчать своих клиентов. Наши воздушные шары - это надкжность и качество!

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/