ЛЕТА БЫЛО БАГАТАЕ НА ПАДЗЕІ



Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна лета-2014 было запамінальнае, багатае на падзеі і цікавыя падарожжы.

7 чэрвеня яны прынялі ўдзел у фестывалі нацыянальных культур, які праходзіў у горадзе Гродне. Туды наведвальнікі аддзялення прывезлі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Пераважна гэта былі вырабы з лёну (ад ільняных дамавічкоў да вазаў, аздобленых “беларускім шоўкам”), а таксама вязаныя сурвэткі Іўліяніі Шах. На мерапрыемстве дэлегаты з Дзятлаўшчыны прадставілі два свае музычныя нумары.

3 9 па 11 чэрвеня доўжыўся палатачны паход “Світанак" на рацэ Шчара, арганізаваны ЕХБ місіі “Рука ў руцэ".

Доўгачаканае падарожжа ліпеня — аднадзённы адпачынак на возеры Свіцязь і наведванне святой крынічкі.

У жніўні адбылася паездка ў Жыровіцкі манастыр. Таксама напрыканцы апошняга летняга месяца святкавалі Дзень імянінніка, ушаноўвалі наведвальнікаў “Праменьчыка" Ульяну Лукашэню, Любоў Падліпскую, Віталя Крэйдзіча, якія нарадзіліся летам. А з 24 па 30 жніўня доўжыўся адпачынак у летніку “Жамчужына" горада Кобрына.

Падзеі лета надоўга застануцца ў памяці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, “цёплыя" ўспаміны будуць падбадзёрваць іх у восеньскую непагадзь і зімовыя маразы.

В. САЛАМЕВІЧ, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" ЦСАН

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/