ЛЕПШЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ І ПРАФІЛАКТЫКІ ВЫТВОРЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ



З 7 арганізацый раёна прадаставілі заяўкі і неабходныя дакументы для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2013 год.

Найбольш эфектыўна ў дадзеным накірунку працуюць ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”, ВУ “Дзятлаварайгаз”, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. У 2013 годзе ў названых арганізацыях не дапушчана няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Наладжаны сістэматычны кантроль за выкананнем патрабаванняў аховы працы, штомесяц праводзяцца Дні аховы працы, абавязковыя медыцынскія агляды, своечасова і ў адпаведнасці з нормамі выдаецца спецвопратка.

Кіраўнікі, спецыялісты, работнікі своечасова праходзяць навучанне і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. За 2013 год арганізацыі раёна палепшылі ўмовы працы на 576 рабочых месцах для 610 чалавек, у тым ліку для 101 жанчыны. Прыведзены ў адпаведнасць з санітарна-гігіенічнымі нарматывамі 46 рабочых месцаў для 62 працуючых, у тым ліку для 28 жанчын.

На мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоваў працы за 2013 год затрачана 56,2 мільярда рублёў.

Завершана работа па ўкараненні Сістэмы кіравання аховы працы ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 18001-2009 у 5 арганізацыях раёна.

На падставе рашэння Дзятлаўскага райвыканкама і пратакола пасяджэння раённай камісіі па ахове працы раённы выканаўчы камітэт прызнаў:

  • пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю да 100 чалавек – калектыў ВУ “Дзятлаварайгаз”;
  • пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю ад 101 да 300 чалавек – калектыў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”;

Пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю звыш 300 чалавек – калектыў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Усім пераможцам выдадзены сертыфікаты “Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы” і грашовыя прэміі.

Таксама адзначана станоўчая работа ў дадзеным накірунку СВК “Граніт-Агра”, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, ААТ “Дзятлаўская экспартна-сартавальная льнобаза”, Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод” Гродзенскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці, АСП “Парэцкі спіртавы завод” ГАУПХП “Гроднахарчпрам”.

Указана на недастатковую работу па выкананні патрабаванняў закадаўства аб ахове працы ў СВК “Белагурна”, СВК “Дварэц-Агра”.

А. КУДЗІНАЎ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/