Лепшыя арганізацыі па ахове працы



Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2011 год. Усяго прынялі ўдзел 34 арганізацыі раёна.

Пераможцам сярод суб'ектаў гаспадарання з колькасцю да 100 чалавек признаны калектыў філіяла "Аўтамабільны парк №16 г. Дзятлава" ААТ "Гроднааблаўтатранс". Сярод суб'ектаў гаспадарання з колькасцю ад 101 да 300 чалавек - калектыў СВК "Вензавец".

Адзначана станоўчая работа па стварэнні ўмоваў, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці, прафілактыцы працоўнага траўматызму, прафесійнай захваральнасці ў СВК "Жукоўшчына", ААТ "Наваельнянская міжрайсельгасхімія", СВК "Граніт-Агра", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Ізакам", камунальным унітарным прадпрыемстве меліярацыйных сістэм "Дзятлаўскае ПМС", ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка", ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас".

Указана на недастатковую работу па выкананні заканадаўства аб ахове працы ў СВК "Белагурна", ДП "Дзятлаўская МПМК-147" Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд".

Пераможцы конкурсу атрымаюць сертыфікаты "Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы" з уручэннем грашовых прэмій.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/