Лёгкая атлетыка



Каманда работнікаў установаў адукацыі выйшла пераможцаю турніру раённай спартакіяды КФК — лёгкаатлетычны тэст Купера.

Юрый Скрабец і Іван Карэнка на дваіх набралі 196 310 ачкоў. Другое месца занялі прадстаўнікі Казлоўшчынскага ліцэя - Анатоль Бортка і Анастасія Грынцэвіч з сумаю 194 330 ачкоў.

На трэцім месцы фінішаваў дуэт СВК "Слава працы" - Вячаслаў Палуносік і Вера Браніцкая (192 570 ачкоў).

Наступныя месцы занялі:
4. СВК "Граніт-Агра"
5. Райспажыўтаварыства
6. СВК "Белагурна"
7. СВК "Войневічы"
8. СВК "Хвінявічы"
9. Сырзавод
10. Лясгас
11. СВК "Дварэц-Агра"
12. СВК "Русь-Агра"
13. ЖКГ

Абсалютна лепшы індывідуальны вынік на рахунку прадстаўніка СВК "Граніт-Агра" Дзмітрыя Жыха -100 500 ачкоў.

Б.ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/