Лёгкая атлетыка



Поспехам адзначылася каманда Дзятлаўскага раёна на рэспубліканскім лёгкаатлетычным турніры "Мірскія старты" з праграмы рзспубліканскага спартыўна-аздараўленчага свята "Нясвіж - культурная сталіца Беларусі",

Нашы стаеры стартавалі на ўсіх трох заліковых дыстанцыях - 10.000, 5.000, 2.000 метраў. А найбольш вызначыліся на "дзясятцы".

Аляксандр Аўдзеенка, колішні выпускнік Дзятлаўскай ДЮСШ, ва ўзроставай катэгорыі 18-19 гадоў фінішаваў першы. У гэтай жа катэгорыі трэцяе месца заняў Сяргей Трошка, таксама выхаванец ДЮСШ. Трэнер ДЮСШ Аксана Афанасенкава ў катэгорыі 40-44 фінішавала другою. Віктар Пусько, таксама трэнер ДЮСШ, ва ўзроставай катэгорыі 20-34 гады заняў 12 месца, але паказаў лепшы вынік у камандзе Гродзенскай вобласці.

Сямейным складам выступілі на турніры яварскія Скрабцы. Юрый прабег 10 кіламетраў, Насця - 5, Аляксандр адважыўся на марафон пад назваю "Па шляху Радзівілаў" ад Міра да Нясвіжа - 31 кіламетр 800 метраў.

Паспяхова завяршыла 2-кіламетровую дыстанцыю вучаніца Юрыя Скрабца - Наталля Нагавонская з Яварскай школы. Яна заняла чацвёртае месца, адстаўшы ад бронзавай прызёркі на 5 секунд і апярэдзіўшы пятага фінішора на 1 секунду.

"Мірскія старты" арганізаваны пад эгідаю Міністэрства спорта і турызму РБ, Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта РБ.

У турніры, які адбыўся 7 красавка, удзельнічалі 200 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі.

Б.ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/