КУРЭННЕ – МАЎКЛІВАЕ ЗАБОЙСТВА



Кожнаму знаёмы выраз: "Курэнне – небяспечна для вашага здароўя". І гэта сапраўды так. Ва ўсім свеце ад ужывання тытунёвага дыму штогод памірае каля 5 мільёнаў людзей. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя" кожны трэці анкалагічны хворы атрымаў захворванне ад няздольнасці своечасова кінуць гэтую згубную звычку.

Выкураная цыгарэта – гэта велізарная колькасць атрутных рэчываў, прынятых унутр курцом. Сярод іх – сінільная кіслата, мыш'як, фармальдэгід, свінец, вокіс азоту, чадны газ, аміяк… Гэта далёка не поўны пералік таго, што ўтрымліваецца ў складзе дыму і ўваходзіць, з лёгкага дазволу курца, унутр. Тым не менш ужо са сказанага можна зрабіць выснову аб тым, якая небяспечная адна зацяжка звычайнай цыгарэты. Але не толькі ў гэтым яе шкода.

У народзе кажуць: "Курыць – бесам кадзіць". У Праваслаўі каджэнне здзяйсняецца за богаслужэннем. Пры праходжанні дыякана з кадзілам у строга адведзеныя моманты царкоўных службаў, пах, які сыходзіць ад ладана, разносіцца па ўсім храме. Яшчэ доўга пасля таго, як скончыцца служба ў храме, вопратка захоўвае водар, які ўвабраўся за час знаходжання там. Зусім іншы малюнак паўстае перад намі, калі мы кажам аб курэнні цыгарэты.

Пасля таго, як закончана паглынанне атрутнага дыму, ад чалавека, які курыў, сыходзіць не пах, а хутчэй смурод. Да такога чалавека не хочацца не толькі звяртацца, але нават маеш жаданне адысці далей. З вопраткай душа ў такога чалавека забруджваецца не менш.

Святы апостал Павел вучыць: "Няўжо не ведаеце, што вы – храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?" (1 Кар. 3,16). Чалавек з моманту хрышчэння набывае статус хрысціяніна, а значыць – становіцца жыллём, малым храмам Духа Святога. Таму на кожнага веруючага ўскладваецца абавязак берагчы сябе ад усякага апаганьвання, імкнуцца ўпрыгожваць сябе высакароднымі дзеямі.

Няхай нідзе ў Святым Пісанні не сказана аб тым, што курэнне – грэх, тым не менш, на падсвядомым узроўні кожны курэц адчувае, што ўчыняе адваротнае таму, што закладзена Богам у яго прыроду. Мы закліканы ствараць, а не руйнаваць. Што ж атрымліваецца на справе? Не задумваючыся аб тым, што свядома скарачаем і без таго кароткае жыццё, набліжаем час моманту, ад аднаго вымаўлення якога застывае кроў у грудзях, усё роўна цягнем руку ў кішэню за любімымі цыгарэтамі і дымім, дымім, дымім…

Многія з нас у тыя хвіліны не помняць аб тым, што скарачаюць жыццё не толькі сабе, але цыгарэтным дымам атручваюць навакольны свет і нашых блізкіх. Навукоўцамі даказана, што знаходжанне ў кампаніі з курцом у момант паглынання ім дыму раўнасільна таму, што і вы ў дадзены момант трымаеце ў руках цыгарэту. Гэта адносіцца не толькі да чалавека, які вырашыў назаўсёды "завязаць" з гэтай згубнай звычкай, але і да тых, хто нейтральна ставіцца да яе.
Яшчэ адна небяспечная ўласцівасць цыгарэт – хуткае прывыканне і наступная залежнасць ад іх. Святы апостал Павел у пасланні да карынфян вучыць: "Усё мне дазволена, але не ўсё карысна; усё мне дазволена, але нішто не павінна валодаць мною" (1 Кар. 6, 12). Чаму так ён кажа? Таму, што любая залежнасць ёсць заняволенне волі. А Гасподзь наш, Ісус Хрыстос, праз распяцце на крыжы зрабіў нас вольнымі, як у пасланні да галатаў святы апостал піша: "Таму ты ўжо не раб, але сын…" (Гал. 4, 7). Але не кожнага, бо "ніякі …нячысты …не мае спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога" (Еф. 5,5).

Выкурваючы цыгарэту адну за другой, чалавек спадзяецца знайсці заспакаенне па-за Богам. Але ці магчыма гэта? Там, дзе няма Бога, пануе бязладзіца і смерць. Там, адкуль выцеснены Бог (я маю на ўвазе сэрца чалавека), ніколі не будзе заспакаення, толькі цемра напаўняе ўсё. І ўжо тут, у гэтым жыцці, чалавек адчуе, што такое пекла. Таму, што дзе сэрца яго, там будзе і душа пасля смерці. Тое, што запаланіла чалавека цяпер, тое патрэбна будзе і пасля яго смерці. Але цела ўжо не будзе, а значыць – мы не зможам сабе патураць выкананне ўсіх нашых пажаданняў. І гэта будзе сапраўдным пеклам: без Бога, ён не патрэбен быў нам пры жыцці, без задаволення асабістых патрэб.

Варта адзначыць, што ў свой час курэнне было часткай рытуалаў глыбокай пашаны паганскім багам ацтэкаў, якім прыносіліся, у ліку іншых, і чалавечыя ахвяры. Нам, веруючым, нядобра прыпадабняцца да тых, хто жыў, не ведаючы Хрыста.

Таксама, кажучы аб шкодзе курэння, нельга не закрануць і матэрыяльны бок гэтага пытання. Звяртаючыся да курцоў, скажу: вы калі-небудзь разважалі над тым, колькі грошай з сямейнага бюджэту сыходзіць на "ваш любімы ласунак"? Не? Падлічыце! Але пакуль вы займаецеся падлікам, служба статыстыкі, прааналізаваўшы тытунёвы рынак у Расіі, прыйшла да высновы, што сярэднестатыстычны курэц за кожныя 10 гадоў курэння "пракурвае" адну машыну сярэдняга класа.

Яшчэ адзін момант, які я не магу абысці ў гэтым артыкуле – курэнне слабой паловы чалавецтва. Часам можна бачыць, як дзяўчына або жанчына, не саромеючыся таго, што знаходзіцца сярод мужчын, трымае ў руках цыгарэту.

"А што тут такога?" – не разумеючы, пытаецца яна. Дзяўчына думае, што так яна зможа падняць сабе аўтарытэт, дамагчыся ўвагі і зацікаўленасці ў моцнай паловы. Але як яна памыляецца! Нічога, акрамя ўнутранага пратэсту ці смеху на свой адрас яна не атрымае. Ці можа малады чалавек, які паважае сябе, мець стасункі з такой дзяўчынай? Ці будзе яна годная яго асяроддзя? Ці зможа яна дамагчыся прыхільнасці, сімпатыі ў таго, хто ёй падабаецца? І самае галоўнае: ці зможа нарадзіць здаровае дзіця? Моцна сумняваюся. Між тым, па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, ужывае тытунь кожная сёмая жанчына ва ўзросце 30-39 гадоў.

Ці можна пазбавіцца ад гэтай хваробы? Складана, але можна. Мне вядомы два чалавекі, якія здолелі перамагчы гэту шкодную звычку. Першы з іх кінуў курыць пасля наведвання манастыра. Малітва і прыняцце святых Еўхарыстычных Дароў у святой мясціне пазбавілі яго ад гэтай залежнасці. Другі – пасля жудаснай аварыі, у якую патрапіў не толькі ён, але і ўся яго сям'я. Доктар, які абследаваў яго, запатрабаваў пакінуць шкодную звычку, інакш – смерць. Жаданне жыць узяло верх. Хвароба была пераможана.

Астатнім жа, жадаючым кінуць курыць, хочацца пажадаць цярпення і вытрымкі. Па магчымасці, устрымлівацца ад кампаніі, у якой ужываюць цыгарэты. Часцей бываць на свежым паветры. Пераключаць сваю ўвагу на нешта больш пазітыўнае ў момант, калі сілы змагацца з цыгарэтай не стае. І, вядома ж, маліцца Богу і яго святым угоднікам аб збавенні ад гэтай згубы.

Напрыканцы прывяду цікавыя факты, якія паказваюць меры, прынятыя ўрадамі розных краін супраць курэння.

У Нідэрландах падлеткам ад 12 да 16 гадоў штомесяц выплачваецца да 200 долараў. Праўда, для гэтага ім патрэбна паказаць на адмысловых тэстах іх недатычнасць да тытуню. У Швецыі студэнт, які ўжывае цыгарэты, не атрымлівае стыпендыі.

Аматарам тытуню, якія пражываюць у Германіі, вылучаецца час на перакуры. Затое час тых, хто добраахвотна адмовіўся ад такога перапынку, рахункуецца і дадаецца да водпуску. А ў Японіі людзям, якія не кураць, выдаюць даплаты да зарплаты (ды і курыць там дазваляецца пасля 20 гадоў, што пазней, чым у якой іншай краіне свету). Магчыма, кіраўнікі прадпрыемстваў нашай краіны таксама здолеюць вышэйназванае ажыццявіць на практыцы.
У Канадзе кампаніям, якія вырабляюць курыва, адмовяць выступаць фундатарам спартыўных спаборніцтваў. Самы вялікі штраф выпішуць у Вялікабрытаніі. Той, хто закурыць у кафэ, рэстаранах, клубах, офісах і арганізацыях, рызыкуе апаражніць свой кашалёк на 2500 фунтаў стэрлінгаў (парадку 4000 долараў).

Перш, чым зацягнуцца, давайце падумаем: ці так патрэбна нам гэта?

І. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/