КУРАГА, РАЗЫНКІ, АРЭХІ, МЁД -- У ЧЫМ ІХ КАРЫСЦЬ?



Устойлівасць нашага арганізма да розных хваробаў народныя дактары раяць умацоўваць пры дапамозе нескладанага, але вельмі смачнага рэцэпта -- курага, разынкі, арэхі, мёд. Вам трэба будзе толькі прыгатаваць такую страву, і зарад здароўя будзе забяспечаны. Карыснай гэта страва будзе і для дарослых людзей, якія маюць сардэчныя хваробы, схільныя да арытміі, паколькі курага -- багатая крыніца калію.

Прыгатаваўшы гэты вітамінны кактэйль: курага, разынкі, арэхі, мёд -- можна павысіць узровень гемаглабіну, прывесці ў норму ціск. Дзеці павінны ацаніць гэта як ласунак і як лекі адначасова. Прымаць яго неабходна раніцай да ежы -- па 1 чайнай лыжцы.

Асцярожнымі трэба быць тым, у каго ёсць алергія на любы з прадуктаў, якія ўваходзяць у склад стравы, і дзецям да трох гадоў.

Інгрэдыенты: 150 г мёду, 100 г курагі, 1 буйны лімон, 100 г разынак, 100 г ачышчаных грэцкіх арэхаў.
Вялікі лімон неабходна добра вымыць і абліць кіпенем. Кіпень патрэбен, каб узмацніць водар садавіны. Курагу і разынкі спачатку ненадоўга змясціць у цёплую ваду, затым прамыць праточнай вадой. Арэхі, курагу, разынкі і лімон перамалоць у мясарубцы, затым змяшаць з мёдам (вадкім). Атрыманую страву змясціць у шкляны слоічак і паставіць у халоднае месца.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/