Культ-агляд



Дом культуры прапануе

Кожную суботу Дзятлаўскі раённы дом культуры праводзіць Дзень дзіцячага адпачынку. У праграме — батут, электрамабіль, надзіманая горка.

Таксама хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць героі любімых казак.

У жніўні сектар па рабоце з моладдзю плануе правесці Дзень жаночай прыгажосці — пазнаваўча-захапляльнае мерапрыемства для ўсіх жанчын.


Спяваюць "Ветэраны ў страі"

Нядаўна народны хор "Ветэраны у страі" дзятлаўскага раённага дома культуры выступіў у канцэртнай зале санаторыя "Радон".

Праграму пад назвай "Ведь наши песни, как наша жизнь" склалі музычныя нумары ў харавым выкананні, сольным, гумарыстычныя эцюды, народный песні.

Канцэрт праходзіў у "жывым" гучанні. У далейшых творчых задумках народнага хору — сустрэча з ветэранскім калектывам, які дзейнічае пры Дварэцкім сельскім доме культуры.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/