КСН: Ад змен да лепшага да... неналежнага выхавання



ДЗЕЦІ ВЕРНУТЫ Ў СЯМ'Ю

3-за неналежнага выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў у гэтай маладой сямейнай пары дзеці былі на некаторы час забраны. Двое знаходзіліся ў сацыяльным прытулку, яшчэ адно — у доме малюткі. Адсутнасць дзяцей прымусіла іх бацькоў перагледзець стыль жыцця, пераацаніць яго каштоўнасці, зноў знайсці сябе. У прыватнасці, гэта датычыцца бацькі дзіцяці. Ён мае "залатыя" рукі, умее працаваць. Занятасць на рабоце, дома для яго стала своеасаблівымі лекамі ад алкаголю.
У час адсутнасці дзяцей бацькі спраўна наведвалі іх, тэлефанавалі.

Улічваючы ўсё гэта, камісія па справах непаўналетніх вырашыла вярнуць дзяцей у сям'ю, за якой пэўны тэрмін будзе весціся кантроль.

НЕНАЛЕЖНАЕ ВЫХАВАННЕ

Гэтая жанчына ўжо неаднаразова выклікалася на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх за ўхіленне ад выканання сваіх мацярынскіх абавязкаў. Жанчына "нераўнадушная" да алкаголю, з-за чаго ў яе раз-пораз узнікаюць праблемы з працаўладкаваннем. Гэтым летам жанчына і ўвогуле не выходзіла на работу, зарабляла грошы ад продажу ягадаў і грыбоў. Уладкавалася на працу яна нядаўна, толькі працуе неналежна.

Малодшая дачка жанчыны ўжо выхоўвалася ў сацыяльным прытулку. Цяпер дзяўчынка жыве разам з маці. На жаль, з-за сямейных абставін атмасфера ў доме не вельмі спрыяльная, хутчэй — негатыўная для выхавання дзіцяці. Магчыма, праблема была б вырашана, калі жанчына знайшла жыллё, дзе разам з дачкой пачала б новае жыццё. Усё гэта залежыць ад уласнага жадання змяніць сваё жыццё, а не перакладваць свае праблемы на іншых. Аб гэтым грамадзянцы нагадалі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.

РЫЗЫКА ПАЗБАВІЦЦА МАЦЯРЫНСКІХ ПРАВОЎ

Пазбавіўшыся правоў на выхаванне старэйшага дзіцяці, гэтая маладая жанчына рызыкуе застацца і яшчэ без дваіх дзяцей. Яна выхоўвае іх разам з сужыцелем — бацькам дзяцей. Толькі ў дадзеным выпадку лепш сказаць, што выхоўвае дзяцей іх бацька, а вось маці забываецца пра свае абавязкі. 3 жанчынай неаднаразова праводзіліся прафілактычныя гутаркі, толькі прыслухоўвацца да іх яна не жадае. Грамадзянка нідзе не працуе, аднак увесь свой час прысвячаць дзецям яна не збіраецца, жыве, як ей падабаецца, аддаючы перавагу шумным вясёлым кампаніям, а не сям'і і дзецям.
Толькі вось усё мае свой пачатак і канец, цяперашняе — гэта своеасаблівая "база" для будучыні. Аб гэтым маладой жанчыне яшчэ раз параілі падумаць, пакуль не позна.

ЗМЕНЫ ДА ЛЕПШАГА

Гэтая жанчына нядаўна прайшла лячэнне ад алкагольнай залежнасці, што стала першай прыступкай, каб змяніць сваё жыццё, якое ішло пад адхон. Пасля лячэння жанчына уладкавалася на працу, яе дзіця спраўна ходзіць у дзіцячы сад. Жыццё наладжваецца, жанчына будуе новыя Планы. I яны спраўдзяцца, калі і надалей яна будзе ісці правільнай дарогай, аб чым грамадзянцы І нагадалі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.

АДМОВА АД НАРМАЛЬНАГА ЖЫЦЦЯ

У гэтай жанчыны — чацвёра дзяцей. Ёсць чатырохпакаёвая кватэра, якую ей выдзеліла дзяржава. Толькі ад жылля грамадзянка адмаўляецца, жыве ў доме, які наймае. Жыллё без зручнасцяў, невялікае, неўладкаванае. Чым матывуе сваю адмову ад нармальнага жылля, жанчына так і не растлумачыла. Як не растлумачыла і таго, чаму не надае належнай увагі сваім дзецям, у прыватнасці — непаўналетняй дачцы, правоў на выхаванне якой жанчына можа пазбавіцца. Аб гэтым яна была папярэджана.

ТРЫМАЦЦА ДЗЕЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Някепскі чалавек, добрая працаўніца — так характарызуюць гэтую жанчыну. "Шэрай плямай" на яе біяграфіі выступав цяга да алкаголю. Ад залежнасці жанчына ўжо двойчы кадзіравалася, аднак безвынікова: раз-пораз яна можа сарвацца, зноў заглянуць у чарку. Магчыма, тэта звязана з перажываннямі з-за здароўя, якія жанчына стараецца адагнаць з дапамогай алкаголю. А ўсё гэта бачаць дзеці. Менавіта дзеля іх варта жыць, быць прыкладнай маці, трымацца і не ўцягвацца ў алкагольную залежнасць — аб гэтым нагадалі жанчыне на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.

ЖЫВЕ У СВАЁ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ

Шумныя кампаніі, пасядзелкі ў позні час, калі людзі ўжо спяць, — такі стыль жыцця характэрны для гэтай маладой грамадзянкі. Яна нідзе не працуе, жыве за кошт сваіх родных. Быў час, калі яна уладкавалася на працу, аднак палічыла, што гэта занадта цяжка для яе. Верагодна, жанчына прывыкла жыць у сваё задавальненне, не прыслухоўваючыся да меркавання іншых. I пасядзелкі за поўнач — для яе норма жыцця. Толькі вось так не лічаць суседзі, якія, не сцярпеўшы, выклікалі міліцыю.

На гэты раз жанчына была папярэджана. Ей параілі перагледзець сваё жыццё, змяніць свае паводзіны.

ЦЯГА ДА КРАДЗЯЖУ

Дадзенае правапарушэнне — не адзінкавае ў жыцці непаўналетняга. У яго ўжо назіраецца цяга да крадзяжу. На гэты раз хлопчык, гасцюючы ў свайго сябра, забраў у яго флэш-карту, якую пазней аддаў свайму дзядзьку. Аб тым, што браць чужыя рэчы нельга, з хлопчыкам неаднаразова гаварылі яго мама, педагогі. Аднак непаўналетні зноў учыняе парушэнні. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх маці хлопчыка папярэдзілі, параілі звярнуцца па дапамогу да доктара-псіхіятра.

ПРАГУЛКА НА ВЕЛАСІПЕДЗЕ

Трое хлопчыкаў вырашылі пакатацца на чужым веласіпедзе, які ўбачылі ў суседнім пад'ездзе. Іх падбухторыў зрабіць гэта старэйшы знаёмы, які, дарэчы, вучыў іх і курыць. Як прызналіся двое меншых хлопчыкаў, гэта ім не спадабалася. Зразумелі яны і тое, што чужое браць нельга, ім варта было папрасіць у гаспадара веласіпеда пакатацца на ім. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх хлопчыкі і іх бацькі былі папярэджаны.

Н. ЗОЛАТАВА, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
I. ЗАБЕЛІНА, памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна.
М.ЧЫРКО, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама.
А. ДУБРОЎСКАЯ, карэспандэнтка газеты "Перамога".

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/