КРЫЖ СВЯТОГА АНДРЭЯ



28 ліпеня позна ноччу на ліцейным цягніку ў Мінск прыбудзе крыж святога апостала Андрэя Першапакліканага. Прывязуць святыню для пакланення вернікам у рамках праграмы мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўрачыстай даты, якая шырока адзначаецца як на дзяржаўным, так і царкоўным узроўні – 1025-годдзя прыняцця Хрышчэння святым роўнаапостальным князем Уладзімірам. Да гэтага Крыж святога Андрэя пабываў у Санкт-Пецярбургу, Падмаскоўі, Маскве, Кіеве. І вось, нарэшце, святыню даставяць і на нашу зямлю.

Святы апостал Андрэй быў першы з дванаццаці вучняў Госпада, які адчуў Боскую сілу вучэння Ісуса Хрыста і адгукнуўся на яе усім сваім сэрцам. Менавіта таму яго і называюць Першапакліканым. Пасля таго, як на вучняў Збаўцы ў дзень Пяцідзясятніцы сышоў Святы Дух, і апосталы, асвечаныя Боскім святлом, разышліся, прапаведуючы дабравесце, святы Андрэй адправіўся ў Парфію, Узбекістан, Афганістан, Пакістан, Іран, Індыю, Македонію.

Па паданні, дайшоўшы да Кіеўскіх гор, па Божым адкрыцці, апостал прадрок: “Ці бачыце гэтыя горы? На гэтых гарах заззяе мілата Божая, будзе вялікі горад, і Бог узвядзе шмат цэркваў”. І гэтыя словы сапраўды спраўдзіліся праз шмат стагоддзяў. Пасля гэтага святы Андрэй падняўся на горы, благаславіў іх і ўзняў крыж. Памаліўшыся, апостал падняўся яшчэ вышэй па Дняпры і нават дайшоў да паселішчаў славян, дзе быў заснаваны Ноўгарад.

Скончылася жыццё Божага ўгодніка ў 62-м годзе. Святы апостал Андрэй быў раскрыжаваны на Х-падобным крыжы (пазней названы “Андрэеўскім”) пры мясцовым ганебным правіцелі Егеаце. Сам крыж стаў святыняй для многіх веруючых людзей. Ад яго, па міласці Божай, людзі атрымлівалі вылечванне, дапамогу ў сваіх патрэбах. Паколькі святы апостал Андрэй некалі быў рыбаком, то ён з'яўляецца нябесным заступнікам усіх рыбакоў, а таксама тых, хто падарожнічае па моры.

Андрэеўскі крыж шануецца ў многіх краінах. Напрыклад, яго можна ўбачыць на шматлікіх дзяржаўных палотнішчах. Сярод іх Шатландыя, Вялікабрытанія, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ірландыя, Ямайка, Грэнада, Тэнэрыфэ, штат Фларыда і Алабама, а таксама Амстэрдам. Шанаванне святога Андрэя і яго крыжа ва ўсе стагоддзі вялося і на Русі. Летась у Расіі адзначалася 300-годдзе з часу распрацоўкі і ўвядзення Пятром I Андрэеўскага сцяга – кармавога сцяга расійскага флота з выявай адметнага крыжа. Акрамя таго, расійскім гасударом быў заснаваны першы на Русі ордэн, які з'яўляўся ў Расійскай імперыі вышэйшай дзяржаўнай узнагародай, быў выкананы ў форме крыжа і таксама названы ў гонар святога апостала.

Хрысціянскую святыню прывязуць з вострава Патры – самага вялікага вострава ў Грэцыі і адначасова месца апошняга спачыну святога апостала. Сёння Крыж святога Андрэя захоўваецца ў храме святога апостала. Ён быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. Гэта самы вялікі храм у Грэцыі – ён умяшчае 7 тысяч чалавек.

За сваю шматвяковую гісторыю крыж, як і многія іншыя найстаражытныя святыні, зведаў многія выпрабаванні. Неаднаразова яго перавозілі з месца на месца. А ў 1789 годзе, у час Французскай рэвалюцыі, яго паспрабавалі знішчыць, кінуўшы ў агонь. Стараннямі каталіцкага святара святыня была вынята з полымя. Схаваўшы ў крыпце манастыра святога Віктара ў Массаліі (Марсэлі, Францыя) – найвялікшым манастыры хрысціянскага свету і сховішчы найбагацейшай калекцыі хрысціянскіх саркафагаў – рэшткі крыжа былі змешчаныя ў велізарны ківот трохмятровай вышыні, які меў форму правільнага Х-падобнага крыжа.

Сучасная гісторыя шанавання крыжа святога апостала Андрэя Першапакліканага бярэ свой пачатак з 1980 года, калі гальскі святар, нехта Панагіёціс Сімігіатас сумесна з Патрскім мітрапалітам Нікадзімам сталі весці перамовы аб вяртанні хрысціянскай святыні на яе спрадвечную радзіму. У гэтым жа годзе Крыжу святога Андрэя пасля доўгага перапынку хрысціяне змаглі з глыбокай пашанай аддаць ушанаванне.

Крыж, вагой 160 кілаграмаў, пачаў сваю вандроўку па краінах рускага Праваслаўя 11 ліпеня. Па благаславенні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Архіепіскапа Афінскага і Эладскага Ераніма, пры садзеянні Фонду Андрэя Першапакліканага (Расія) і падтрымцы стаўрапігіяльнага фонду “Апосталі” Эладскай Праваслаўнай Царквы святыня паклала пачатак з Паўночнай сталіцы Расіі. З 29 ліпеня па 2 жніўня Крыж святога апостала Андрэя будзе знаходзіцца ў храме Ўсіх Святых горада Мінска.

І. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/