Крымінальная хроніка - 89



ПРАБЛЕМНЫ ГОСЦЬ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да беспрацоўнага, раней судзімага жыхара гарпасёлка Наваельня, 1969 года нараджэння. Зламыснік знаходзіўся ў гасцях у мясцовага пенсіянера і, скарыстаўшыся момантам, скраў у гаспадара кашалёк, у якім знаходзіліся 1600000 рублёў.

Пацярпелы хутка выявіў прапажу, звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі злодзея і канфіскавалі ў яго скрадзены кашалёк і частку грошай.

"ПАЧЫСЦІЎ" МАШЫНУ

Жыхар горада Дзятлава пакінуў сваю машыну "Нісан-Альмера" прыпаркаванай на адной з вуліц райцэнтра, але не закрыў дзверы на замок. Гэтым скарыстаўся жыхар вёскі Хвінявічы, 1989 года нараджэння. Пакуль гаспадар аўтамабіля адсутнічаў, зламыснік скраў з машыны панэль, пульт ад аўтамагнітолы "Соні", пнеўматычны пісталет "А101 "SPORT". Злодзей не спадзяваўся, што праваахоўнікі вельмі хутка выйдуць на яго след. За свае супрацьпраўныя ўчынкі правапарушальнік адкажа перад судом.

А. ЦІТОЎ, старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/