Крымінальная хроніка - 75



ЧАГО НЕ ПАДЗЯЛІЛІ МУЖЧЫНЫ?

Са свайго дома ў вёсцы Панікарты Дзятлаўскага раёна з цяжкімі траўмамі галавы, у тым ліку ўдарам галаўнога мозгу са сцісканнем, у Дзятлаўскую раённую бальніцу быў шпіталізаваны беспрацоўны мужчына, 1964 года нараджэння. Праз тры дні ён памёр.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што шматлікія ўдары рукамі і драўлянай палкай пацярпеламу нанёс жыхар вёскі Ахонава, 1994 года нараджэння. Малады мужчына затрыманы, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

ЗБРОЯ ЧАСОЎ ВАЙНЫ

У час правядзення мерапрыемства "Арсенал" на полі, недалёка ад вёскі Зарой Дзятлаўскага раёна, праваахоўнікі знайшлі металічныя часткі зброі. Папярэдне мяркуецца, што яны засталіся ад вінтоўкі Мосіна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Па факце знаходкі вядзецца праверка.

СВАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ

Дзятлаўская міліцыя сумесна з міліцыяй аховы ліквідавала ачаг самагонаварэння. Вытворчасцю спіртнога напою займаўся 64-гадовы жыхар вёскі Капці. Устаноўка месцілася на падворку пенсіянера ў гаспадарчай пабудове. Праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі 6 літраў самагону і самагонны апарат. Таксама міліцыяй былі знішчаны 150 літраў самагоннай брагі. Па факце вядзецца разбіральніцтва.

А. ЦІТОЎ, старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/