КРЫМІНАЛЬНАЯ ХРОНІКА - 100



АБАКРАЛІ ХАТУ

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу, учыненага з хаты на хутары недалёка ад вёскі Варакомшчына. Злодзей увайшоў у памяшканне, вырваўшы прабой замка ўваходных дзвярэй. Ён скраў вадзяную помпу "Ручаёк", газавы балон, коўдру, дыван, посуд, якія належалі гаспадыні хаты, пенсіянерцы, 1924 года нараджэння. Асоба злачынцы высвятляецца.

ШАФА ЗАМЕСТ БАНКАМАТА

Адна з работніц Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства вырашыла палепшыць свае матэрыяльнае становішча за кошт калегі па працы. 3 шафы для адзення жанчына дастала чужы кашалёк і скрала адтуль 400000 рублёў. Супраць "прадпрымальнай" работніцы ўзбуджана крымінальная справа.

А. ЦІТОЎ, старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/