Крок да духоўнасці



Далучыцца да духоўнага жыцця і стаць крыху лепшымі людзьмі дапамагла тым, хто збочыў калісьці са сцежкі законапаслухмянасці, акцыя "Дабравесце".

Яна праводзілася аддзелам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай станоўча паўплываць на асобаў, якія маюць судзімасць, а таксама не дапусціць паўторных злачынстваў і правапарушэнняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама П.І.Чырко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама палкоўнік міліцыі А.В.Жалнерчык, старшыня суда Дзятлаўскага раёна С.М.Сёмуха, прадстаўнік духавенства - ксёндз касцёла Рымска-Каталіцкай Парафіі ў Дзятлаве Алег Жураўскі, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна І.П.Іванашка.

Слухачамі і ўдзельнікамі акцыі сталі 34 асобы з нязнятай і непагашанай судзімасцю, якія стаяць на ўліку ў выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Ксёндз Алег Жураўскі ў саёй пропаведзі звярнуў увагу на сапраўдныя маральныя каштоўнасці чалавецтва, духоўна скіраваў прысутных на законапаслухмяны лад жыцця. Пётр Іванавіч Чырко, у сваю чаргу, заклікаў слухачоў весці законапаслухмянае жыццё, нагадаў пра неабходнасць працаўладкавацца, патлумачыў, якую дапамогу асобы з судзімасцю могуць атрымаць ад дзяржавы і, у прыватнасці, ад Дзятлаўскага райвыканкама.

Анатоль Вацлававіч Жалнерчык у прамове звярнуў асаблівую ўвагу на ўзровень паўторных злачынстваў, якія ўчыняюць асобы пад уздзеяннем алкаголю, на агульную алкагалізацыю раней судзімых беспрацоўных. Палкоўнік міліцыі падкрэсліў, што большсць паўторных злачынстваў учыняюць менавіта тыя, хто злоўжывае алкаголем, нідзе не працуе і нават не спрабуе працаўладкавацца.
Сяргей Міхайлавіч сёмуха патлумачыў прысутным, як працуе прынцып непазбежнасці пакарання за ўчыненыя злачынствы і правапарушэнні.

Загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага аьслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Жанна Віктараўна Ерамейчык яшчэ раз нагадала ўсім вялікую шкоду алкаголю, а Ілона Пятроўна Іванашка распавяла пра тое, якую дапамогу асобы с судзімасцю могуць атрымаць у Цэнтры.

С.СЁМУХА, старшыня суда Дзятлаўскага раёна
І.ЦІХАН, старшы інспектар аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/