КІРЫЛ КЕДУК. Яго творчы дзённік



Кірыл Кедук—беларускі піяніст з сусветным імем, лаўрэат больш чым 15 міжнародных конкурсаў. Артыст выступаў на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках. У ліку іх — Steinway Hall у Нью-Ёрку, Mozarteum у Зальцбургу, Sala Verdi ў Мілане, Bridgewater Hall у Манчэстэры, Teatro Politeama Garibaldi ў Палерма, Hamarikyu Asahi Hall у Токіа. I гэта — за няпоўныя 28 гадоў.

На дасягнутым вядомы музыкант не спыняецца: сёлета аматары класічнай музыкі змогуць пабачыць на адной сцэне выступление Кірыла Кедука і вядомага беларускага віяланчэліста Івана Карызны, дарэчы, ураджэнца Дзятлаўшчыны. Іх сумесны еўрапеўскі тур пройдзе ў жніўні-верасні. Як узнікла яго ідэя, карэспандэнтка газеты пацікавілася непасрэдна ў Кірыла Кедука. Ён таксама адказаў на пытанні, якія датычацца жыцця і творчасці ўвогуле, а таксама захапленняў.

ЛЯ МУЗЫЧНЫХ ВЫТОКАЎ

— Кірыл, вы нарадзіліся ў Гродне, тым не менш, часта бываеце ў Дзятлаве. Што звязвае Вас з нашым рэгіёнам?
— У Дзятлаве жыве мой дзядзька, а ў суседніх Хадзяўлянах — бабуля. Я вельмі люблю прыязджаць да іх, наведваць Дзятлава. Як і суседні Навагрудак. Гэта прыгожыя гістарычныя мясціны.

— Цяпер вы ўжо сусветна вядомы піяніст. А калі адбыўся ваш першы выхад на вялікую сцэну?
— Калі казаць пра вялікую сцэну, то ва ўзросце 10 гадоў я выступіў разам з сімфанічным аркестрам у Белдзяржфілармоніі. А, увогуле, выступаць на сцэне пачаў ва ўзросце 7 гадоў.

— Азіраючыся назад, яклічыце, тое, што вы сталі музыкантам, з'яўляецца нейкім наканаваннем лесу, заканамернасцю або свядомым выбарам?
— Я нарадзіўся ў сям'і музыкантаў, таму з дзяцінства мяне накіроўвалі менавіта па гэтай дарозе. 3 аднаго боку, у мяне не было выбару, але ў той жа час я быў задаволены тым шляхам, які прадаставілі мне бацькі. 3 цягам часу мне гэта пачапо падабацца, а потым стала і сэнсам жыцця.

— Кірыл, за час творчай дзейнасці Вы выступалі на розных канцэртных пляцоўках у многіх краінах свету. Ці адрозніваецца іх публіка?
— Так, адрозніваецца. Публіка ў розных краінах, і нават у гарадах, непаўторная, не падобная адна на адну. Аднак пры ўсім яе адрозненні заўжды адчуваецца, калі сапраўды слухаюць тваё выступление — ствараецца такая выключная атмасфера ў зале.

— А як на гэтым фоне бачацца беларускія гледачы?
— Добра. Я вельмі люблю выступаць у Беларусі. Заўжды прыемна даваць тут канцэрты.

АД ДЭБЮТНАГА АЛЬБОМА ДА ФЕСТЫВАЛЮ

— У 2013 годзе Вы выпусцілі свой дэбютны альбом і ініцыявалі правядзенне Міжнароднага фестывалю Tyzen House ў Гродне. Раскажыце падрабязней пра гэтьія падзеі.
— Ёсць такая вялікая карпарацыя "Kempinski". Яна дапамагала таленавітым маладым людзям, я таксама быў сярод тых, каго апекаваў фонд. Кампанія аплаціла маю вучобу і пражыванне ў Італіі. Таксама спансіравала выхад дэбютнага дыска. Ён запісваўся ў Берліне адным з лепшых нямецкіх гукарэжысёраў. Гуказапісвапьная кампанія таксама вядомая — "Delos". Гэта кампанія, кантракт з якой мае Дзмітрый Хварастоўскі. Дарэчы, мяне нядаўна пазнаёмілі з гэтым вядомым артыстам, калі з канцэртам ён прыязджаў у Мінск. На жаль, цяпер ён хварэе. Жадаю яму хутчэйшага выздараўлення.
Назва ў майго дэбютнага альбома "My Polish Diary" — "Мой польскі дзённік". Альбом прысвечаны майму бацьку, паляку па паходжанні. У Польшчы фактычна вырас і я: пераехаў туды, калі мне было 13 гадоў. 9 гадоў жыў у Гданьску. Такім чынам, Польшча — гэта мая другая радзіма. I ў маім дэбютным альбоме — музыка выключна польскіх кампазітараў.

— Кірыл, а якімі знакавымі падзеямі быў напоўнены мінулы перыяд бягучага года?
— У асабістым жыцці — гэта нараджэнне сына. А ў творчым жыцці — праекты, ідэі, прапановы. Усё ідзе сваей чаргой. Займаюся работай. Іграю. Езджу на гастролі. Рыхтуюся да чарговага фестывалю Tyzen House. Плануецца, што ён пройдзе напрыканцы лістапада.

— Уліку сёлетніх праектаў і сумеснае выступление з Іванам Карызнам. Як даўно вы знаёмы зім?
— Знаёмы мы не так даўно. Каля двух гадоў. Пазнаёміліся на першым фестывалі Tysen House ў Гродне. Іван выступаў на заключным канцэрце. Праз некаторы час узнікла ідэя сумеснага гастрольнага туру. Пачнецца ён з сярэдзіны жніўня канцэртнай праграмай у Галандыі.

— Кірыл, пры ўсё вашай загружанасці, як вы адпачываеце і ці адпачываеце ўвогуле?
— Адпачыць па-сапраўднаму атрымалася толькі адзіны раз — два гады таму ў Егіпце. Астатнія замежныя паездкі практычна заўсёды звязаны з канцэртнымі выступленнямі.

— Кажуць, што талент — гэта толькі 10% ад поспеху. Астатнюю частку складае работа. Колькі часу ў дзень вы працуеце над удасканаленнем свайго майстэрства?
— Па-рознаму. Стараюся іграць па чатыры гадзіны ў дзень. Цяпер шмат часу займае падрыхтоўка да еўрапейскага туру з Іванам Карызнам, да фестывалю ў Гродне. Даводзіцца вырашаць шмат арганізацыйных момантаў. Тым не менш, у мяне гэта атрымліваецца і нават падабаецца.

МУЗЫКА, ФУТБОЛ I КНІГІ

— Кірыл, ведаю, што вашым захапленнем з'яўляецца футбол. Як даўно "хварэеце" ім?
— 3 дзяцінства. Нават некаторы час спрабаваў гуляць у прафесійнай футбольнай секцыі.
А вось у дваровы футбол я гуляю дастаткова доўга. Гуляю так часта, як у мяне гэта атрымліваецца. Хаця б раз на тыдзень.

— А ці ёсць у вас любімая футбольная каманда?
— "Арсенал" (Лондан).

— Кірыл, напрыканцы размовы, якую параду вы можаце даць музыкантам, якія толькі-толькі пачынаюць свой творчы шлях?
— Нейкага адзінага ўніверсальнага правіла няма. Трэба працаваць. Верыць у сябе, спрабаваць развіваць культуру.

Бліц-апытанне:

Любімая пара года: у Беларусі гэта лета. А ў Паўднёвай Еўропе — вясна. Летам там вельмі спякотна.
Любімы кампазітар: Шуман.
Музыка, якая падабаецца: паўднёва-амерыканская музыка, крыху—джаз.
Любімы пісьменнік і кніга: "Майстар і Маргарыта" Булгакава. У ліку любімых пісьменнікаў — Дастаеўскі, Гогаль, Чэхаў, Маркес.
Любімае кіно:вялікае ўражанне аказала карэйская стужка "Олд бой*
Жыццёвы дэвіз: пэўнага няма. Проста імкнуся быць у добрым настроі. Трэба радавацца таму, што ёсць.

А. ГОМАН

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/