Хвароба, актуальная сёння



24 сакавіка 1882 года нямецкі вучоны Роберт Кох адкрыў мікабактэрыю туберкулёзу, якую назвалі "палачкай Коха". Гэта незвычайна жыццеўстойлівы мікраарганізм, які захоўвае свае ўласцівасці нават пры высыханні, замярзанні, пасля апрацоўкі спіртам, кіслатой, шчолаччу.

У глебе мікабактэрыя застаецца жыццяздольнай да года. У высахлай макроце можа захоўвацца да 10-12 месяцаў (у жылых, памяшканнях), у кнігах — 3-4 месяцы. У сырым малацэ міка-бактэрыі туберкулёзу выжываюць 14-18 сутак.

У масле і сыры не гінуць на працягу 8-10 месяцаў. Аднак бацыла хутка гіне пры ўздзеянні прамых сонечных прамянёў, высокіх тэмператураў. Наибольшая рызыка заражэння назіраецца ў цёмных, сырых і неправетрываемых памяшканнях.

Крыніцай заражэння з'яўляецца хворы чалавек, які часам нават не ведае пра сваю хваробу, паколькі туберкулёз можа працякаць пад выглядам звычайнай прастуды, працяглай пнеўманіі, а часам зусім без праяваў.

Часцей за ўсё заражэнне адбываецца дыхальным шляхам. Радзей — пры ўжыванні мелочных прадуктаў ад хворых на туберкулёз жывёл. Могуць быць і іншыя шляхі заражэння, адзначана таксама ўнутрывантробнае заражэнне плода ў хворых цяжарных жанчынаў.

Цяпер туберкулёз з'яўляецца адной з важных і актуальных медыка-сацыяльных праблем. Каля 2 мільярдаў чалавек інфіцыраваны ўзбуджальнікам туберкулёзу і падвержаны рызыцы захварэць на яго.

Па прыблізных дадзеных, штогод у свеце больш чым у 9 мільёнаў чалавек развіваецца актыўны туберкулёз, прыкладна 1,5-2 мільёны чалавек паміраюць ад дадзенай паталогіі.

У Беларусі штогод на туберкулёз хварэюць да 4 тысяч чалавек. У Гродзенскай вобласці за апошнія гады назіраюцца пэўныя зрухі ў паляпшэнні эпідэміялагічнай сітуацыі па туберкулёзе, назіраецца тэндэнцыя да зніжэння ўзроўню захваральнасці і смяротнасці, зніжэнні рэцыдываў туберкулёзу.

У 2011 годзе агульны паказчык захваральнасці на туберкулёз у параўнанні з 2010 годам знізіўся на 7,2%. Увогуле, за апошнія гады ўзровень захваральнасці знізіўся на 17,6%. Паказчык смяротнасці за апошнія 5 гадоў знізіўся ў 1,7 раза.

На вырашэнне праблемы ліквідацыі туберкулёзу скіраваны прафілактычныя меры. Гэта — сацыяльная, санітарная, а таксама спецыфічная прафілактыка, якая ўключае вакцынацыю і рэвакцынацыю, хіміяпрафілактыку.

М. ДЗЯДОВІЧ, загадчык аддзела эпідэміялогіі райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/