Хваля крадзяжоў



У чэрвені і пачатку ліпеня гэтага года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і ў самім райцэнтры адбыўся ўсплёск крадзяжоў уласнай маёмасці грамадзян з нежылых дамоў, будынкаў, якія выкарыстоўваюцца пад дачы, а таксама крадзяжоў веласіпедаў і мотатранспарта.

Так, ноччу 1 чэрвеня ў вёсцы Апаліна-Басіна па вуліцы Маладзёжнай быў скрадзены веласіпед грамадзянкі Л., які знаходзіўся ля дома без нагляду. Падобныя здарэнні назіраліся і раней. Напрыклад, у другой дэкадзе мая з незачыненага гаража ў двары дома грамадзяніна Г., што ў вёсцы Белагурна, была скрадзена бензапіла "Штыль".

_____________________________________________________________________________________________________
Интересные сувениры помогут не забыть торжество и еще долго с теплотой его вспоминать. Хотите купить именно такие сувениры? Мы вам подскажем где. Различные кружки, тарелки, футболки, пазлы вы найдете на сайте http://www.vsemposuveni.ru/. К тому же у вас есть прекрасная возможность детально рассмотреть и не спеша выбрать оригинальный подарок. Вашему виновнику торжество точно понравится, что вы так нестандартно подошли к его празднику.
_____________________________________________________________________________________________________

У прамежак часу з 24 чэрвеня да 2 ліпеня злодзеі пашкодзілі прабой нежылога дома грамадзяніна К. у вёсцы Мяляхавічы (гаспадар жыве ў Баранавічах) і скралі адтуль газонакасілку, бензапомпу, а з лазні ў двары — дрэваапрацоўчы станок, шліфмашынку, пілу і электрычны падаўжальнік.

3 3 на 4 ліпеня ад дома па вуліцы Макарава ў Дзятлаве быў скрадзены мапед, які належаў грамадзяніну Н.

Ноччу з 4 на 5 ліпеня ад дома №11 па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве скралі матацыкл "ММВЗ" (дзяржнумар 9779 ГКГ, 1991 года выпуску), які належаў грамадзяніну Г.

Уначы 9 чэрвеня з двара дома па вуліцы Гагарына ў Дзятлаве ў грамадзянкі О. скралі спартыўны веласіпед.

У перыяд з 8 да 12 гадзін 8 ліпеня з двара дома №4, што па вуліцы Наваельнянскай у гарпасёлку Наваельня, пры нявысветленых абставінах знік спартыўны веласіпед грамадзяніна Б.

Пільнасць і ўвага — галоўная зброя супраць злодзеяў. Каб не стаць ахвярай злачынцаў, выконвайце наступныя простыя правілы:
- калі пакідаеце веласіпед, матацыкл ля дома, пад'езда, магазіна, забяспечце яго захаванасць праз пастаянны нагляд або тэхнічныя сродкі;
- не пакідайце каштоўнасці ў пустуючых дамах і будынках, якія выкарыстоўваеце пад дачы, умацоўвайце аканіцы, дзверы дамоў металічнымі рашоткамі.

Грамадзян, якія што-небудзь ведаюць пра асобаў, што ўчынілі гэтыя злачынствы, просім паведаміць пра іх у аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах 21-3-34, 350-80-64 (мабільны Велком), 580-60-42 (мабільны МТС). Узнагарода, ананімнасць гарантуецца.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/