ХРЫСЦІЯНАМ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА, ЯКІЯ СВЯТКУЮЦЬ РАЖСТВО ХРЫСТОВА 25 СНЕЖНЯ



Паважаныя хрысціяне!

Шчыра і сардэчна віншуем вас з вялікім хрысціянскім святам — Ражством Хрыстовым і надыходзячым Новым годам. Чыстае і светлае свята прыходзіць у нашы дамы з запаветамі любові і згоды, раскрывае нашы сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці, заклікае да яднання, міру і ўзаемаразумення.

Ражство дапамагае веруючым паўней усвядоміць значэнне простых і вялікіх евангельскіх ісцін — быць справядлівымі, ахвяраваць сабой дзеля бліжняга і любіць людзей. Вялікае свята нагадвае ўсім аб высокім прызначэнні чалавека, яго стваральнай місіі, натхняе на здзяйсненне высакародных спраў і маральнага самаўдасканалення.

Няхай жа гэтыя светлыя калядныя дні стануць часам яшчэ большага яднання нашых сіл для шчасця родных і блізкіх, у імя працвітання нашай Айчыны.

Ад усёй душы жадаем вам міру і дабрабыту, здароўя і даўгалецця, невычэрпных духоўных сіл і спаўнення жаданняў.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/