Кастрычнік багаты на хлопчыкаў



На працягу кастрычніка работнікамі аддзела ЗАГС, а таксама Наваельнянскага, Гезгалаўскага, Казлоўшчынскага, Дзятлаўскага, Жукоўшчынскага, Вензавецкага пассельвыканкамаў, выдадзены 17 пасведчанняў аб нараджэнні.

Іх атрымалі бацькі 10 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Сярод нованароджаных- 10 першынцаў, другімі нарадзіліся 5 дзетак, трэцімі - 2. Самыя папулярныя хпапчуковыя імёны ў кастрычніку - Максім і Аляксандр, а сярод дзявочых па-ранейшаму лідыруюць Паліна, Арына, Мілана.

Згодна з аналітычнымі дадзенымі, прадастаўленымі аддзелам ЗАГС, найбольш нараджалі (15 дзетак) матулі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Адна з матуляў з'яўляецца непаўналетняй, яшчэ адна мае ўзрост 37 гадоў.

Пасля 40 гадоў ніхто не рызыкнуў займець дзіця. Самай маладой маці - 17 гадоў, самаму маладому бацьку - 21.

Самая сталая матуля мае 37 гадоў, самы "ўзроставы" бацька - 45. Чацвёра дзетак народжаны па-за шлюбам. Па ўстанаўленне бацькоўства ў кастрычніку зваротаў не было.

I. ІВАНАВА.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/