КАРУНКАВАЯ ГІСТОРЫЯ



Дзіўна, калі і як паспявалі спраўляцца з хатнімі справамі нашы прабабулі, ды яшчэ шылі, вязалі, вышывалі і плялі карункі. Казачныя пляценні-перапляценні складаліся ў чароўны свет кветак, звяроў і птушак, якія пасяляліся на цюлю. Кожны дом упрыгожвалі сурвэткі, занавескі і абрусы хатняга вырабу, дзякуючы жаночай фантазіі, непаўторныя па варыяцыя[ узораў.

Ніткі для карункаў маглі быць папяровымі, льнянымі, ваўнянымі, шаўковымі, сярэбранымі, залатымі. У Італіі выкарыстоўвалі нават ніткі з алоэ.

Плеценыя карункі рабілі на круглай падушцы пры дапамозе каклюшак, а шытыя -- іголкі з ніткай. Узніклі карункі ў старажытныя часы. На жаль, немагчыма вызначыць дакладны час нараджэння гэтага цуду. Хутчэй за ўсё, яго росквіт звязаны з узнікненнем касцюмаў XVI стагоддзя.

Італьянскімі мастакамі XVI стагоддзя былі створаны каля дваццаці дзвюх кніг з узорамі для карункавых вырабаў.

У Шатландыі, напрыклад, карункавае майстэрства дасягнула росквіту ў час уладарання Марыі Сцюарт, якая і сама была выдатнай майстрыцай, па-майстэрску складала ўзоры з кветак, звяроў і птушак.

У Іспаніі на карункі было патрачана шмат грошай, і кароль Філіп III выдаў у 1623 годзе закон, які забараняў насіць адзенне з карункамі.

У Францыі карункі былі папулярнымі да Французскай рэвалюцыі. Пасля рэвалюцыі карункі сталі моднымі пры двары Напалеона, але нядоўга.

Да XVII стагоддзя карункамі ўпрыгожвалі касцюмы маршалаў і афіцэраў, кавалераў і прыдворных дамаў. У XVIII стагоддзі найбольшым поспехам карысталіся надзвычай тонкія карункі з кветкавымі гірляндамі і бантамі. Вялікае распаўсюджанне атрымалі малюнкі на рэлігійныя сюжэты.

Характар карунка мяняўся з часам. Нарэшце ў 30-х гадах XIX стагоддзя з'явіліся карункавыя машыны, але гэта ўжо іншая гісторыя.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

____________________________________________________________________________________________
Что ни говори, а ламинат ни в какое сравнение не идет с паркетом. Паркетная доска Grabo Венгерского производителя оставит у вас хорошее впечатление. Отличное качество, твердая порода деревьев позволяют повысить срок службы такого покрытия для пола. Паркетная доска Grabo - ваш правильный выбор, о котором не пожалеете.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/