Кандыдаты ў дэпутаты



У акруговай выбарчай камісіі Дзятлаўскай выбарчай акругі № 55 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з артыкулам 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь 22 жніўня 2012 года акруговая выбарчая камісія Дзятлаўскай выбарчай акругі №55 зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання:

- ЕРМАНТОВІЧА Леаніда Аляксеевіча, 17 лютага 1956 года нараджэння, начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, жыхара г. Гродна, беспартыйнага.

- ТАЛСТОГА Аляксандра Іванавіча, 28 красавіка 1963 года нараджэння, намесніка дырэктара прыватнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “КіТбудсэрвіс”, жыхара г. Гродна, члена Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/