Камп'ютар для дзяцей: карысць ці шкода?



За апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў у нашым жыцці з'явілася вялікая колькасць прадметаў ужытку са свету тэхнікі. Гэта, вядома ж, розныя навінкі: сотавыя тэлефоны, плазменные тэлевізары, персанальныя і нават развіваючыя камп'ютары для дзяцей.

I ў сувязі з такім багаццем навінак у нашым побыце нярэдка ўзнікае пытанне: а наколькі бяспечныя гэтыя предметы для нас і нашых дзяцей? Што ж, давайце разгледзім гэтае пытанне на прыкладзе такога цуда тэхнікі, усталяванага ў нашым побыце, як персанальны камп'ютар.

Па-першае, пачнём з таго, што ў навуковых працах сучасных карыфеяў, якія асвятляюць пытанне развіцця і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту, вы знойдзеце тэарэтычнае абгрунтаванне і прыклады таго, як персанальны камп'ютар зможа дапамагчы у развіцці інтэлектуальных здольнасцяў дзіцяці. Дастаткова пазнаёміцца з працамі Л.А. Вегнера.

У гэтым узросце камп'ютар добра ўплывае на фарміраванне некаторых навыкаў вашага дзіцяці. Як заўважылі псіхолагі, праца за камп'ютарам удасканальвае ўвагу, лагічнае і абстрактнае мысленне.

Гульні для дзяцей на камп'ютары спрыяюць прыняццю самастойных дзеянняў і рашэнняў, у тым ліку дазваляюць навучыцца хутка пераключаць сваю ўвагу з аднаго дзеяння на іншае.

Вельмі добра спрыяе камп'ютар і развіццю творчых здольнасцяў вашага дзіцяці. Толькі ў гэтым пытанні ўсё будзе залежаць ад індывідуальных перавагаў дзіцяці; напрыклад, адны дзеці выяўляюць здольнасці да вывучэння моваў, навучацца хутчэй гаварыць на замежных мовах, іншыя — хутчэй асвояць маляванне.

Варта яшчэ заўважыць, што навучальныя гульні для дзяцей на камп'ютары— гэта выдатны спосаб самаадукацыі, акалі вашы дзеці навучацца карыстацца інтэрнэтам, то яны пройдуць добрую школу стасункаў і змогуць развіваць навыкі пошуку і адбору інфармацыі.

Разгледзім цяпер, як камп'ютар можа паўплываць на здароўе дзяцей.

Як сведчыць народная мудрасць — усё добра ў меру. Справа ў тым, што кароткачасовае знаходжанне за камп'ютарам спрыяе паляпшэнню канцэнтрацыі ўвагі, а доўгачасовае — пагаршае яе.

Для таго, каб камп'ютар не пашкодзіў здароўю вашага дзіцяці, варта выдзяляць пэўную колькасць часу вашаму малому для працы за камп'ютарам і прытрымлівацца гэтага ліміту.

Бацькам, з аднаго боку, трэба быць настойлівымі і паслядоўнымі, а з другога — ім варта пераадолець прывабную магчымасць адпачыць ад дзіцяці, які ў гэты момант знаходзіцца за камп'ютарам і не перашкаджае бацькам займацца сваімі справамі.

Каб пераадолець магчымасць кепскага уплыву камп'ютара на дзяцей, вы павінны адразу ж рэгламентаваць час знаходжання дзяцей за камп'ютарам і нязменна прытрымлівацца гэтага распарадку.

Калі дзіцяці яшчэ няма шасці гадоў, то яму не варта знаходзіцца за камп'ютарам больш за дваццаць хвілін у дзень.

Дзецям сямі-васьмі гадоў можна ўжо дазволіць знаходзіцца за камп'ютарам ад 30 да 40 хвілін у дзень. Ва ўзросце дзевяці-адзінаццаці гадоў дзіцяці можна дазволіць карыстацца камп'ютарам не больш за гадзіну-паўтары ў дзень.

Нараўне з галоўнымі праблемамі са здароўем, якія могуць выклікаць камп'ютары ў дзяцей, асобна стаяць праблемы са зрокам, бо знаходжанне дзіцяці за камп'ютарам выклікае павышаную нагрузку на яго зрок, а паколькі вочы непасрэдна звязаныя з мозгам, то гэта адбіваецца і на агульным стане вашага дзіцяці, як фізічным, так і псіхалагічным. Таму вам варта наладзіць яркасць і кантраснасць вашага камп'ютара такім чынам, каб дзіцячым вачам было зручна, а на «рабочым стале» няхай у вас будзе знаходзіцца малюнак нейтральных колераў.

Вам не варта баяцца адмоўнага ўздзеяння камп'ютара на ваша дзіця. Калі мець разумны падыход, то ніякай шкоды камп'ютар дзецям прынесці не зможа, а вось карысць будзе несумненная. Маючы пад рукой камп'ютар, ваша дзіця ўвесь час будзе нешта пераўсталёўваць, пачне разумець штосьці ў тэхніцы, завядзе ўласныя праекты. Такія навыкі, безумоўна, спатрэбяцца яму ў будучыні, а, магчыма, нават стануць яго прафесіяй.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО.

_____________________________________________________________________________________________________
Для рекламы все чаще используют новые технологии. Так еще в начале применения светодиодов все чаще можно было увидеть светодиодную рекламу. Та теперь впереди всех технологий для рекламных целей стали использовать акрилайты. Что это и как это работает вы можете узнать на нашем сайте в интернете.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/