Каменданцкі час для дзяцей



3 5 верасня дзецям і падлеткам ва ўзросце да 16 гадоў будзе забаронена знаходзіцца ў грамадскіх месцах
без суправаджэння дарослых з 23.00 да 6.00 гадзін.

Калі супрацоўнікі міліцыі выявяць падлетка ў гэты перыяд, то яны могуць праводзіць яго дадому або даставіць у бліжэйшую дзяжурную часць, каб затым перадаць бацькам, апекунам ці папячыцелям. У выпадку, калі месца жыхарства дзіцяці немагчыма ўстанавіць або бацькі не могуць забраць дзіця, то яго накіруюць у сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Бацькам, чые дзеці будуць затрыманы на вуліцы ў начны час, пагражае штраф да дзвюх базавых велічыняў (200 тыс. рублёў). За паўторнае парушэнне на працягу года на бацькоў можа быць накладзены штраф да пяці базавых велічыняў (500 тыс. рублёў). Гэта звязана з уступленнем у сілу папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая скіравана на прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Т. КАРЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/