КАЛІ НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ З'ЯВІЛІСЯ КУРГАНЫ?



Курганы -- гэта земляныя насыпы над старажытнымі магіламі, звычайна круглыя ў плане, шырынёю 5-15 метраў, вышынёю 1-2 метры. Сустракаюцца пераважна скапленнямі. У Беларусі яны з'явіліся на мяжы III і II тысячагоддзяў да Нараджэння Хрыстова і былі вядомыя пераважна на Падняпроўі і Палессі.

У другой палове І тысячагоддзя і на пачатку ІІ тысячагоддзя пасля Нараджэння Хрыстовага пад кургановымі насыпамі хавала нябожчыкаў усё славянска-балцкае насельніцтва Беларусі. З умацаваннем хрысціянства звычай насыпання курганоў сярод гараджан знікла ў ХІ стагоддзі, у сельскай мясцовасці -- у ХІІІ-ХІV стагоддзях. Паводле дахрысціянскіх аповедаў курганы былі дамоўкамі памерлых. Нябожчыкам “на той свет” ставілі посуд з рытуальнай ежай, клалі прылады працы і зброю.

У народзе курганы часцей называюць капцамі або валатоўкамі. Часам іх памылкова лічаць татарскімі, французскімі або шведскімі магіламі. Шмат якія паданні гавораць, што ў курганах схаваныя скарбы, але гэта не адпавядае сапраўднасці. Кургановых могільнікаў у Беларусі захавалася прыкладна каля 6 тысяч. Яны -- неацэнныя помнікі археалогіі і захоўваюць у сабе шмат загадак сівой мінуўшчыны.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/