Калі вы знайшлі падазроны прадмет



У апошні час на тэрыторыі некаторых дзяржаваў, у прыватнасці у г. Днепрапятроўску (Украіна), пачасціліся выпадкі ўчынення тэрарыстычных актаў.

Міліцыя просіць вас пры знаходжанні падазроных прадметаў (пакетаў, сумак, скрынак, цацак і г.д), якія засталіся без нагляду ў грамадскіх месцах, памяшканнях, недалёка ад будынкаў, у транспарце, дзейнічаць наступным чынам:
- апытаць людзей, якія знаходзяцца побач, пастарацца ўстанавіць, чый гэта прадмет і хто мог яго пакінуць;
- пры выяўленні падазроных прадметаў, якія падобны на выбуховыя ўстройствы, хутка паведаміць у органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102, не прымаючы ніякіх мераў па іх абясшкоджванні, указаць месца, адрас знаходжання прадмета;
- да прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі адыдзіце ад знойдзенага прадмета на бяспечную адлегласць (не менш за 50 метраў);
- не набліжайцеся, не чапайце рукамі, не перамяшчайце знаходку, не старайцеся абясшкодзіць выбуховае устройства;
- дачакайцеся прыезду супрацоўнікаў міліцыі для ўстанаўлення ўсіх абставінаў;
- больш уважпіва і пільна адносьцеся да асобаў, паводзіны якіх выклікаюць падазрэнне, да тых, хто пераносіць вялікія сумкі, скрынкі.

Помніце: знешні выгляд прадмета можа ўтойваць яго сапраўднае прызначэнне.

Растлумачвайце дзецям, што любЬі прадмет, знойдзены на вуліцы, у пад'ездзе, грамадскім транспарце, можа быць небяспечным.

Бяспека — наша агульная справа, не заставайцеся раўнадушнымі.

А. ЖАЛНЕРЧЫК, начальнік аддзела ўнутраных слраў Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/