Калі вы схільныя да худзізны



Першае, на што варта звярнуць увагу, — гэта гены. Калі вашы мама і бабуля былі худымі, то падрыхтуйцеся да доўгай-доўгай барацьбы за кожны кілаграм. Не апошнюю ролю ў недахопе вагі адыгрывае стан хрыбта. Калі хрыбет скрыўлены ў вобласці, якая закранае працу страўнікава-кішэчнага тракту, то гэта можа стаць перашкодай на шляху да "папраўкі". Шчыра кажучы, у худых людзей любыя праблемы са здароўем могуць адбівацца на вазе і, вядома, не ў лепшы бок.

Таксама звярніце ўвагу і на свой гарманальны фон — на стан шчытападобнай залозы. Калі праца вашай шчытападобнай залозы занадта актыўная — значыць, і ўзровень метабалізму ў арганізме высокі.

Паспрабуйце часцей паслабляць шыю, нахіляйце галаву наперад-назад, затрымліваючы ў такім становішчы яе секунд на 30. Акрамя таго, неабходна высыпацца. Бо менавіта ў сне выпрацоўваецца гармон росту — саматрапін, ён дапаможа павялічыць вагу за кошт нарошчвання мышцаў. Да таго ж сон дапамагае справіцца арганізму і з гармонам стрэсу.

Так што паспрабуйце менш нервавацца і хутчэй пазбаўляцца ад стрэсаў. I, вядома, кіньце курыць, бо нікацін толькі паскарае працэс метабалізму, не кажучы ўжо аб прамой шкодзе здароўю.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/