КАБ ПАКУПКА БЫЛА Ў РАДАСЦЬ



Напярэдадні Новага года мы з жонкай вырашылі зрабіць сабе невялікі падарунак – набыць тумбачку пад тэлевізар. Здавалася б, усё проста – пайшлі і купілі. Але – не. На самой справе атрымалася не зусім так. Калі зайшлі ў краму і агледзелі прапанаваны асартымент, мы ўжо было падабралі патрэбны варыянт. Але… нас не задаволіў колер мадэлі. Спыталіся аб іншым варыянце. Хутка ён знайшоўся, вось толькі прапанаваны асобнік апынуўся не складзены...

Для тых, хто не жадае паўтарыць нашы памылкі пры набыцці доўгачаканай і запланаванай рэчы і хоча, каб пакупка нарэшце стала ў радасць, прапаную гэты артыкул.

Перш за ўсё хачу адзначыць тое, што пры куплі трэба папрасіць скласці прапанаваны тавар. Гэтым вы пераканаецеся, што пакупка цэлая і не мае ніякіх вонкавых пашкоджанняў. У адваротным выпадку, у час вяртання набытай вамі рэчы ў краму, у вас могуць узнікнуць цяжкасці (перш-наперш, у яе дастаўцы). На гэта вы змарнуеце не толькі фізічныя і псіхалагічныя сілы, але і час, які, як вядома, вельмі каштоўная рэч. Памятайце: гарантаваць высокую якасць тавара можа толькі добрасумленнасць вытворцы (што не заўсёды бывае на практыцы) і чэк, які выдаецца на касе.

Акрамя гэтага, зборка на месцы дапаможа вам (калі нядосыць дасведчаныя ў зборцы мэблі) атрымаць першапачатковы вопыт зборкі набываемай рэчы.

Здзяйсняючы пакупку, варта таксама атрымаць інфармацыю, ці маецца ў гандлёвага цэнтра магчымасць дастаўкі. Большасць крамаў сёння прапануе гэтую паслугу бясплатна (калі месца жыхарства знаходзіцца ў межах горада). Калі дастаўка платная, варта ўдакладніць яе кошт. Магчыма, агульны кошт пакупкі (разам з дастаўкай) апынецца большы, чым у суседняй краме, дзе кошт набываемай рэчы трохі вышэйшы, але з бясплатнай дастаўкай.

І нарэшце, апошняе – чэк. "Яго наяўнасць у выпадку неабходнасці дазволіць вам абараніць свае правы" – часта чуем мы па тэлевізары або радыё. На практыцы рацыянальнасць гэтага папярэджання мы спазнаем толькі тады, калі сутыкаемся з цяжкасцямі пры набыцці таго або іншага тавару, як гэта адбылося ў нашым выпадку.

Скажу па праўдзе, мая жонка перыядычна ўчыняе лаянку са мною за беспарадак у кашальку. Гэтым разам усё абышлося: яна прамаўчала. Бо невялікая па памеры паперка – чэк, захаваная мною пасля куплі, не толькі дазволіла ўхіліць своечасова непаладкі, якія ўзніклі ў час зборкі тумбачкі, яна зберагла мне нервы (як і многія з мужчын, я ўнутрана напружваюся, калі нешта ідзе не так ці калі цалкам паглыбляюся ў рабочы працэс).

У выніку сёння пакупка цешыць нас сваёй прысутнасцю, а таксама мы атрымалі выдатны досвед правільнага здзяйснення куплі. Спадзяюся, ён спатрэбіцца і яшчэ камусьці.

І. ЗІНЧАНКА

____________________________________________________________________________________________
Свадьба превращается в увлекательное действо, если есть тамада, или иными словами ведущий. Более оргинально выглядит торжество, если у вас ведущая на свадьбу. Найти ведущую свадеб в Санкт-Петербурге вполне возможно, если обратиться в агентства, для которых проведение свадеб - профессиональная деятельность.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/