КАБ НЕ АТРУЦІЦЦА ГРЫБАМІ



У Дзятлаўскім раёне ў верасні бягучага года зарэгістраваны 2 выпадкі атручвання грыбамі. Верагодна, прычынай гэтага сталі сыраежкі, якія щжыли щ ежу муж і жонка. Яны былі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Дзятлаўскай раённай бальніцы. Дзякуючы своечасоваму звароту і дапамозе медыкаў, пацярпелыя засталіся жывыя.

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае: атруціцца можна ядавітымі грыбамі, а таксама ядомымі -- у выпадку, калі яны сапсаваныя(доўга захоўваліся, заплесневелі), калі яны няправільна прыгатаваныя.

Сімптомы атручвання грыбамі -- нудота, рвота, якая не спыняецца, моцнае слінавыдзяленне, моцны боль у жываце, галаўны боль, вадкі стул. У выпадку, калі пасля ўжывання грыбоў з'ўляюцца гэтыя сімптомы, не варта лячыцца ў хатніх умовах. ПОзна пачатае лячэнне (на 2-5 сутак) можа прывесці да смяротнага зыходу.

Каб пазбегнуць атручвання грыбамі, варта збіраць толькі добра вядомыя грыбы, маладыя. Грыбы -- прадукт, якія хутка псуецца, таму нельга адкладваць іх перапрацоўку. Нарыхтоўваць варта толькі маладыя грыбы. Марынаваць можна ўсе ядомыя грыбы, папярэдне пракіпяціўшы іх 10-15 хвілінаў.
Нельга купляць грыбныя кансервы, сухія грыбы, грыбную ікру на рынку. Не варта збіраць грыбы на тэрыторыі ля прамысловых прадпрыемстваў, аўтамабільных дарогаў.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ
Н. ЮРЭНЯ, валеолаг райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/