КАБ АДЧУВАЦЬ СЯБЕ Ў НОРМЕ



Калі вы адчуваеце, што вам або вашаму дзіцяці хочацца ўвесь час спаць, з’яўляецца слабасць, часта баліць галава, хутчэй за ўсё, гэта авітаміноз. Недахоп любога вітаміну ў арганізме прыводзіць да парушэння асноўных біяхімічных працэсаў.

Бледнасць і стомленасць могуць сведчыць аб недахопе вітаміну С. Папоўніць яго дапамогуць адвар шыпшыны, цытрусавыя, чорныя парэчкі. Трэшчынкі на вуснах, валасы і пазногці, якія сякуцца і слаяцца, гавораць пра дэфіцыт вітаміну А. Яго шмат у моркве, сметанковым масле, яйках. Калі дзіця стала капрызнае, дрэнна спіць ноччу – тут відавочны недахоп вітамінаў групы В. Паспрабуйце разнастаіць рацыён грэцкімі арэхамі, жытнім хлебам і рысам.

Каб адчуваць сябе ў норме, неабходна прытрымлівацца рэжыму дня: класціся спаць і ўставаць у адзін і той жа час, дзіцяці – спаць яшчэ і днём. Так
арганізм зможа аднаўляць сілы.

Карысныя і заняткі спортам, актыўны лад жыцця: рабіце гімнастыку, прабежкі на вуліцы, шмат гуляйце на свежым паветры.

Выдатная прафілактыка авітамінозу – сонечныя ванны, якія дапамагаюць выпрацоўваць вітамін Д і эндарфіны, дораць цудоўны настрой.

Вясной неабходна сачыць за ўзроўнем гемаглабіну ў крыві, які можа быць паніжаны з-за перанесеных зімой прастудных захворванняў. Тут на дапамогу прыйдуць ялавічная пячонка, сыр, морква або лекі, якія вам можа назначыць доктар.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела
Н. ЮРЭНЯ, валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/