Інфарм-кур'ер - 88



КОНКУРС ГУТАРКОВАГА ЖАНРУ

9 лістапада адбыўся абласны агляд конкурс артыстаў гутарковага жанру. Дзятлаўшчыну на ім прадстаўлялі Ганна Антончык (Казлоўшчынскі ГДК), Ніна Лашкоўская (Данілавіцкі СДК), Ганна Кашырэц (Студзераўшчынскі дом фальклору).

"З МУЗЫКАЙ І ПЕСНЯЙ ЗАЎЖДЫ РАЗАМ"

Адбыўся раённы агляд конкурс самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў клубных установаў Дзятлаўскага раёна "З музыкай і песняй заўжды разам". Былі вызначаны лепшыя артысты, якія прадставяць Дзятлаўшчыну на занальным туры фестывалю самадзейных выканаўцаў, які пройдзе ў Слоніме.

КОНКУРС СЯРОД ШКОЛЬНІКАЎ

Брэйнг-рынг па асновах бяспекі жыццядзейнасці адбыўся ў 7 класах СШ №3 г. Дзятлава, 5-7 класах гімназіі. Таксама ў СШ №3 сярод вучняў 1-4 класаў праведзены конкурс малюнкаў "Я б у ратаўнікі пайшоў". Самае актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі першакласнікі.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/