IKОHA, ЯКАЯ АБАРАНЯЕ АД ПАЖАРАЎ



17 верасня Праваслаўная царква адзначала дзень іконы Божай Маці “Неапалімая Купіна" — абаронцы ад пажараў і маланак. Ратаўнікі шануюць яе асабліва, а некаторыя элементы іконы ёсць на геральдычным знаку МНС Беларусі. Ганаровае месца "Неапалімая Купіна", якую напісаў Яўген Коваль, займае ў Гродзенскім музеі пажарнай службы.

Ікона напісана ў выглядзе васьміканечнай зоркі, якая складаецца з вострых чатырохвугольнікаў з увагнутымі канцамі. Адзін з іх — чырвонага колеру. Ён нагадвае агонь, які ахапіў купіну (цярновы куст), што ўбачыў Маісей. Другі — зялёнага колеру, ён указвае на сапраўдны колер купіны, які яна захавала, нягледзячы на тое, што была ў агні. У сярэдзіне васьміканечнай зоркі — выява Прачыстай Дзевы з Предвечным Дзіцём. У руках Багародзіцы — лесвіца, прыхіленая верхнім канцом да яе пляча. Па вуглах чырвонага чатырохвугольніка — выявы чалавека, льва, цяльца і арла, якія сімвалізуюць чатырох евангелістаў.

Найбольш вядомай ікона стала пасля падзей 1822 года ў горадзе Славянску. Тут пачалі адбывацца моцныя пажары ад падпалаў. Адной старой жанчыне было паказана ў сне, што калі будзе напісана ікона Божай Маці "Неапалімая Купіна" і адслужаны перадёю малебен, то пажары спыняцца. Так на самой справе і адбылося. Традыцыя маліцца перад іконай "Неапалімая Купіна" аб абароне ад пажараў захоўваецца і цяпер.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/