"I БУДЗЕ СЛОВА ЗЕМЛЯКА ГУЧАЦЬ НАД РОДНАЮ СТАРОНКАЙ"



Да 75-годдзя з дня нараджэння Яўгена Матвеева было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў Наваельнянскай еярэдняй школе.

Кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Гэта датычыцца і Яўгена Матвеева. Ураджэнец Расіі, пасля сканчэння Мінскага медыцынскага інстытута ён быў накіраваны на працу ў рэспубліканскі тубсанаторый "Наваельня". Наваельнянская зямля стала для Матвеева другой радзімай, тут у поўнай меры ўвасобіліся яго таленты. Выдатнага доктара.

Таленавітага паэта, кумірам для якога ўсё жыццё быў Сяргей Ясенін. Артыста, чалавека творчага, які ў звычайным лясным карчы бачыў незвычайнае, прыгажосць, надаваў ей пэўны вобраз. Усе гэта прагучала ў час вечарыны, якую падрыхтавалі работнікі Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Мерапрыемства было напоўнена вершамі Яўгена Матвеева, успамінамі пра яго. Імі падзяліліся ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання "Пралескі", якое ўзначальваў Матвееў, — Леанарда Юргілевіч, Вера Хрышчановіч, Мікола Грышан, Георгій Шундрык.

Аб Яўгене Матвееве расказаў і Мечыслаў Доўгань, былы калега па працы. Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй у школьны музей, які ўзначальвае Тамара Крывеня. Яна азнаёміла гасцей школы з экспазіцыяй, прысвечанай вядомаму паэту.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/