ГВАЛТУ НЕ МЕСЦА Ў СЕМ’ЯХ



Аб гэтым жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадалі праваахоўнікі. 3 15 па 21 верасня ў раёне праводзіўся комплекс дадатковых мераў па павышэнні ўзроўню індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў “Стоп гвалт”.

Па статыстычных даных, у сярэднім за суткі ў нашай рэспубліцы рэгіструюцца адно забойства і тры выпадкі нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, чвэрць з якіх учыняецца блізкімі людзьмі. Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што сёлета 16 красавіка ў сілу ўступіў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў". Гэты прававы акт рэгулюе грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць пры здзяйсненні прафілактыкі правапарушэнняў, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

Сярод вядомых мераў прафілактыкі, якія праваахоўнікі выкарыстоўваюць на практыцы, законам прадугледжана новая для нашай краіны мера ўздзеяння на хатніх агрэсараў — ахоўнае прадпісанне. Яно выносіцца грамадзяніну ў пісьмовай форме кіраўніком органа ўнутраных спраў або яго намеснікам у трохдзённы тэрмін з моманту атрымання пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за правапарушэнне, учыненае ў адносінах да членаў сям'і, прадугледжанае артыкуламі 9.1, 9.3, 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Ахоўным прадпісаннем парушальніку забараняецца: рабіць спробы высветліць месца знаходжання пацярпелага або пацярпелых (калі гэта некалькі родных) ад гвалту ў сям'і, калі пацярпелыя знаходзяцца ў месцы, якое невядома агрэсару; наведваць месцы знаходжання пацярпелых ад гвалту ў сям'і, калі яны часова знаходзяцца па-за сумеснага месца жыхарства ці месца знаходжання з грамадзянінам, якому вынесена ахоўнае прадпісанне; размаўляць з пацярпелымі ад гвалту ў сям'і, у тым ліку па тэлефоне ці з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт.

Ахоўнае прадпісанне з пісьмовай згоды паўналетняга грамадзяніна ці грамадзян, пацярпелых ад гвалту ў сям’і, абавязвае агрэсара, які пускаў у ход кулакі, часова пакінуць агульнае з пацярпелымі жылое памяшканне і забараняе распараджацца агульнай маёмасцю. Ахоўнае прадпісанне уступае ў сілу з моманту яго аб'яўлення грамадзяніну, якому яно вынесена. Калі грамадзян, якія пацярпелі ад гвалту ў сям'і, некалькі, копія ахоўнага прадпісання ўручаецца кожнаму паўналетняму.

Такія забароны могуць быць ус-таноўлены для хатняга агрэсара кіраўніком органа ўнутраных спраў або яго намеснікам на тэрмін ад 3 да 30 сутак з дня аб’яўлення ахоўнага прадпісання.

Не дапускайце гвалту ў любым яго праяўленні. Памятайце: кожнае злачынства абавязкова цягне за сабой заслужанае і справядлівае пакаранне. Калі хатні тыран падняў на вас руку, набірайце нумар 102.

С. ШПАКОЎСКІ, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/