ГРОШЫ Ў ПЛАСТЫКУ



Пластыкавая картка становіцца ўсё больш папулярнай сярод дзятлаўчан. Толькі карткамі "Беларусбанка" сёння карыстаюцца 13,6 тысячы чалавек (практычна кожны другі жыхар нашага раёна). Самай папулярнай па-ранейшаму з'яўляецца "зарплатная" картка БЕЛКАРТ, аднак паступова набірае папулярнасць кабэйджынгавая картка, якая апроч магнітнай паласы мае электронны чып і дадатковую сістэму абароны.

Нездарма ўсё часцей дзятлаўчане выбіраюць электронную картку ў якасці падарунка: для безнаяўнага разліку банкам усталяваны ў раёне 92 адзінкі тэрмінальнага абсталявання. Не за гарамі - з’яўленне плацежных тэрміналаў на Дзятлаўскім рынку. У ЦБП №407 г. Дзятлава ААТ "ААБ Беларусбанк” адзначаюць, што расце колькасць прыхільнікаў новых відаў банкаўскага абслугоўвання: М-банкінгам (плацяжы па карце праз мабільны тэлефон) карыстаюцца 367 жыхароў раёна, "Інтэрнэт-банкінгам” - 1315 дзятлаўчан.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/