ГРАФІК ПРЫЁМА ГРАМАДЗЯН КІРУЮЧЫМ САСТАВАМ УУС ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА



На прыём па пытаннях, якія тычацца работы праваахоўнікаў і сферы іх дзейнасці, да кіруючага састава ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама могуць звяртацца грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі, юрыдычныя асобы Гродзеншчыны.

Начальнік упраўлення Уладзімір Васільевіч Сычэўскі (УУС, кабінет №227) прымае жадаючых кожную 3 сераду месяца з 8 да 14 гадзін па папярэднім запісе.

Першы намеснік начальніка УУС, начальнік крымінальнай міліцыі Антон Антонавіч Вількель (УУС, кабінет №321) вядзе прыём грамадзян кожныя 1 і 3 пятніцы месяца з 8 да 14 і з 14 да 20 гадзін адпаведна.

На прыём да намесніка начальніка УУС, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Уладзіміра Мікалаевіча Сацюка (УУС, кабінет №323) можна прыйсці кожныя 1 і 3 аўторкі месяца з 8 да 14 і з 14 да 20 гадзін адпаведна.

Намеснік начальніка УУС, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Васіль Дзмітрыевіч Нікалайчук (УУС, кабінет №325) вядзе прыёмы кожныя 2 і 4 серады месяца з 8 да 14 і з 14 да 20 гадзін адпаведна.

Намеснік начальніка УУС, начальнік упраўлення фінансаў і тылу Канстанцін Станіслававіч Пянткоўскі (УУС, кабінет №225) прымае жадаючых кожныя 2 і 4 чацвяргі месяца з 8 да 14 гадзін.

Да намесніка начальніка крымінальнай міліцыі УУС Валерыя Міхайлавіча Козела (УУС, кабінет №310) можна звяртацца па панядзелках з 8 да 14 гадзін.

Начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мікалай Аляксеевіч Кавалеўскі (УУС, кабінет №429), вядзе прыём кожную сераду з 14 да 20 гадзін.

Жадаючыя трапіць на прыём да начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Ігара Алегавіча Самалётава (УУС, кабінет №420) могуць звяртацца па чацвяргах з 8 да 14 гадзін.

Па серадах з 8 да 14 гадзін прыёмы вядзе начальнік упраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Алег Анатольевіч Аніськоў (УУС, кабінет №416).

З 14 да 20 гадзін па аўторках доўжацца прыёмы грамадзян у начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Вячаслава Валянцінавіча Баклагі (г. Гродна, вул. Чырвонаармейская, 11, кабінет №13).

Начальнік аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці УУС Антон Станіслававіч Стасюкевіч (г. Гродна, вул. Чырвонаармейская, 11, кабінет №21) вядзе прыёмы па серадах з 8 да 14 гадзін.

На прыём да начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Сяргея Валер'евіча Талатая (г. Гродна, вул. Белуша, 49, кабінет №209) можна трапіць кожныя 1 і 3 серады месяца з 8 да 14 гадзін і кожныя 2 і 4 серады месяца з 14 да 20 гадзін.

Начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Ірына Гільяр'еўна Мартынава (г. Гродна, вул. Карбышава, 3, кабінет №219) прымае грамадзян па серадах з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін, а таксама кожную 2 суботу месяца з 8 да 13 гадзін.

Начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Анатоль Анатольевіч Вайняловіч (УУС, кабінет №528) вядзе прыёмы па серадах з 8 да 14 гадзін.

Да начальніка ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці Андрэя Міхайлавіча Ярошыка (г. Гродна, вул. В. Соламавай, 60) можна звяртацца па аўторках з 8 да 14 гадзін.

Пры часовай адсутнасці ў дзень прыёму адказнай асобы, якая яго вядзе, грамадзян будзе прымаць іншая адказная асоба, выконваючая абавязкі адсутнай. З 8 да 14 гадзін па суботах грамадзян прымае адзін з намеснікаў УУС -- адказны ад кіраўніцтва. У нядзелю і святочныя дні кругласутачна грамадзян прымае дзяжурны па УУС. У рабочыя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін у кабінеце №104 прыём вядзе старшы інспектар па рабоце са зваротамі грамадзян УУС.

Папярэдне на прыёмы можна запісацца па тэлефонах у Гродне: 79-71-43 (да кіраўніцтва УУС), 79-75-39 (да кіраўніцтва ДАІ УУС), 79-70-17, 79-70-46 (да кіраўніцтва упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС). Пісьмовыя звароты можна дасылаць на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Акадэмічная, д. 3, УУС Гродзенскага аблвыканкама.

І. ЗДАНОВІЧ, начальнік аддзела УУС Гродзенскага аблвыканкма

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/