ГЭТАЕ СВЯТОЕ СЛОВА МАМА…



Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты; уяўляюцца малюнкамі клапатлівых працавітых рук, добрых дапытлівых вачэй, ласкавай усмешкай на родных вуснах.

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” – музычна-паэтычны вечар “Я гимны матери пою”. На мерапрыемства запрашаліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання і чытачы бібліятэкі.

У чытальнай зале па-сваяточнаму прыгожа і ўтульна; аформлена кніжная выстава “Жанчына – крыніца прыгажосці”. Многа цёплых словаў было сказана на адрас маці. Дэманстраваліся прэзентацыі “Женщина с ребенком на руках” і “Мілая мама”. Вядучая засяродзіла ўвагу на двух творах мастацтва: іконе “Владимирская Богоматерь” і карціне Рафаэля “Сикстинская Мадонна”. Лізавета Шагун і Анастасія Яфімік чыталі цудоўныя вершы, прысвечаныя мамам.

Таксама была падрыхтавана і праведзена музычная віктарына і крыжаванка. На працягу вечара гучалі запісы песень. Напрыканцы вядучая падарыла ўсім прысутным кнігі і лістоўкі-віншаванні.

Л. ХІЛІМОНЧЫК, загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/