"ГЕРАІЧНАМУ ПОДЗВІГУ ЖЫЦЬ У ВЯКАХ"



Менавіта так называецца абласная віктарына, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. А ў нашым раёне арганізавалі гэты інтзлектуальны конкурс аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Дзятлаўскі раённы савет Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і Дзятлаўскі раённы камітзт ГА "БРСМ".

Журы ацэньвала асобна калектыўныя і індывідуальныя работы, а лепшыя па выніках раённага этапу віктарыны адправіла на вобласць.

Першае месца ў раённым этапе віктарыны ў намінацыі лепшая “Індывідуальная работа" заняў Вадзім Кібінь, вучань 9 класа СШ №3 горада Дзятлава. Для далейшага ўдзелу ў віктарыне яго работа накіравана ў абласны савет ветэранаў.

Другое месца прысуджана рабоце вучаніцы 8 класа СШ №3 горада Дзятлава Юліі Салаш, а трэцяе - шасцікласнікам сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Аляксею Пацыновічу і Карыне Ермачэнка. Прызёры узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, а грамадскае аб'яднанне "БРСМ" адзначыла перможцаў каштоўнымі падарункамі.

Лепшую калектыўную работу прадставіў калектыў вучняў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы: Максім Абрамчык, Аліна Барыш, Вераніка Гузоўская, Алёна Каско, Іван Рамашэўскі, Ірына Максімава, Арцём Емяльянчык, Святлана Гоман. Хлопцы і дзяўчаты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, каштоўныя падарункі і кветкі ад раённага савета ветэранаў.

Наталля Каско, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, адзначыла, што віктарына далучае вучняў да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дапамагае даведвацца пра яе новыя старонкі, раскрывае праўду пра вайну і ўдзел у ёй беларускага народа.

Л. СУР'ЯНІНАВА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/