ГАЗЕТА ПРА БЯСПЕКУ ЖЫЦЦЯ



Шырокая прапагандысцкая і тлумачальная работа сярод дзяцей і іх бацькоў, педагогаў дашкольных і школьных установаў адукацыі па прафілактыцы пажараў, надзвычайных сітуацый праводзіцца з выкарыстаннем матэрыялаў газеты "Юны ратаўнік".

На старонках выдання публікуюцца пазнавальныя метадычныя матэрыялы, якія дапамагаюць сфарміраваць у дзяцей і падлеткаў алгарытм паводзінаў у любых надзвычайных сітуацыях.

Газета "Юны ратаўнік" выходзіць два разы ў месяц. Яна распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі, краін СНД, з'яўляецца адзіным у краіне выданнем па навучанні бяспецы жыцця дзяцей і падлеткаў. На старонках газеты для настаўнікаў, якія выкладаюць асновы бяспекі жыцця, публікуюцца пазнавальныя і метадычныя матэрыялы, сцэнарыі ўрокаў.

Знаёмячыся з матэрыяламі рубрыкі "Вучымся, гуляючы" на аснове комікса "Школа асцярожнасці", юныя чытачы вучацца, як весці сябе ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі.

Таксама ў кожным нумары "Юнага ратаўніка" друкуюцца віктарыны, крыжаванкі і конкурсы. Пераможцы ўзнагароджваюцца прызамі.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/